Віталь Баркоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.

Віталь Міхайлавіч Баркоўскі (нар. 1 студзеня 1947, в. Астравы, Менскі раён, Менская вобласьць, БССР) — рэжысэр. Заслужаны дзяяч мастацтва Беларусі (2000).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1969, курс. Дз. Арлова). Вучыўся рэжысуры ў А. Эфроса. У 19791987 гг. у Магілёўскім абласным тэатры імя В.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску. Арганізатар і кіраўнік тэатра-студыі «Дзе-Я?» (19871990, разам з М. Труханам), экспэрымэнтальных майстэрняў «АКТ» у Менску (1990—1995), з 1997 г. галоўны рэжысэр, з 2001 па 2009 гг. — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Я.Коласа. Першая пастаноўка — «Апошні тэрмін» паводле В. Распуціна ў Тэатры юнага гледача Беларусі (1976).

Сярод пастановак:

  • «Марк Шагал» (1990)
  • «У стылі барака…» (1991)
  • «Апошняя п’еса Трэплева» (1992)
  • «Каляровы» (1993)
  • «П’еса для ненароджаных дзяцей» (1996)

Паставіў спэктаклі:

  • «Нора» Г. Ібсена (1993, лепшая рэжысура на фэстывалі «Маладзечанская сакавіца»)
  • «Свавольніца лёсу» А. Паповай (1996, лепшы спэктакль на фэстывалі «Бонскае біенале» 1997) у Дзяржаўным расейскім драматычным тэатры Беларусі
  • «Васа Жалязнова» (1997) у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры
  • «Таму што люблю» («Дзень карабля») Паповай (1998, прыз за лепшую рэжысуру на 1-м фэстывалі беларускай нацыянальнай драматургіі)
  • «Пісьменныя» паводле М. Чокэ (1998, Гран-пры фэстывалю сучаснай нямецкай драматургіі ў Менску)
  • «Блудны муж і яго жонка Варвара» паводле Г. Марчука (1998)
  • «Чорная нявеста» («Чорная панна Нясьвіжа») А. Дударава (1999, лепшы спэктакль тэатраў Беларусі)
  • «Я, ты, ён, яна, яно…» паводле Ф. Шылера (1999)
  • «Шагал… Шагал» (Гран-пры Эдынбурскага міжнароднага фэстывалю, 2000; лепшы спэктакль беларускай драматургіі на міжнародным фэстывалі «Белая Вежа — 2000»)
  • «Зямля» паводле Я. Коласа (2001) у тэатры імя Я. Коласа
  • «Сон на кургане» паводле паэмы Янкі Купалы

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Катовіч Т. В. Баркоўскі Віталь Міхайлавіч // Тэатральная Беларусь. Энцыклапедыя. Т. 1. Мінск. 20002. С. 92.