Вісла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вісла

польск. Wisła
Вісла ў месцы злучэньня з Наравам
Вісла ў месцы злучэньня з Наравам
Агульныя зьвесткі
Выток Белая Віселка
Вышыня вытоку 1106 м н. у. м.
Вусьце Гданьскі заліў (Балтыйскае мора)
Вышыня вусьця 0 м н. у. м.
Краіны басэйну Польшча
Вобласьці Малапольскае ваяводзтва
Даўжыня 1047 км
Сярэднегадавы сьцёк 1080 м³/с
Плошча басэйну 194 424 км²
Месцазнаходжаньне
Вісла на мапе
Асноўныя прытокі
Левыя Брда
Правыя Вепр, Нараў, Кураўка, Сан

Вісла (па-польску: Wisła) — галоўная і найвялікшая рака Польшчы. Таксама зьяўляецца найдаўжэйшай ракой басэйна Балтыйскага мора. Даўжыня Віслы складае 1047 км. Крыніцы ракі, Бяла Вісэлка (па-польску: Biała Wisełka) і першапачатковая (галоўная) крыніца Чарна Вісэлка (Czarna Wisełka), бяруць пачатак на вышыні 1106 м над узроўнем мора, на заходнім адхоне Баранінай Гары (па-польску: Barania Góra) у Сылескім Бэскідзе (Beskid Śląski; Заходнія Карпаты). Вісла ўпадае ў Гданьскі заліў (па-польску: Zatoka Gdańska) у 15 км на ўсход ад Гданьска. Плошча басэйну 194 424 км², зь якіх 168 699 км² плошча ў межах Польшчы. Астатнія часткі басэйну знаходзяцца ў межах Беларусі, Украіны і Славаччыны. Сама рака разьдзяляе Польшчу на дзьве часткі. Караблі ходзяць да Быдгашчу. У другой палове 20 стагодзьдзя ў сувязі з навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй істотна пашырыўся партовы комплекс у эстуарыі Віслы[1]. У Гданьску ўздоўж Мёртвай Віслы і партовага канала разьмешчаны ўнутраны порт[2].

Выток[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вісла пачынаецца на поўдні Сылескім ваяводзтве Польшчы пры зьліцьці ракі Чорная Віселка (па-польску: Czarna Wisełka) на вышыні 1107 м і ракі Белая Віселка (па-польску: Biała Wisełka) на вышыні 1080 м на заходнім схіле Баранінай Гары, якая зьяўляецца часткай Сылезкага Бэскіду[3]. Абедзьве ракі выцякаюць з Чорнага возера (па-польску: Jezioro Czerniańskie).

Марфалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Верхняя тэраса Віслы адносіцца да цокальных тэрас[4]. Субшыротныя адрэзкі Віслы і некаторых яе прытокаў заёмаюць прадаліны, утвараючы шырокія зандрава-алювіяльныя раўніны. у іх разьмешчаны горад Торунь і інш.

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню назва «Вісла» згадваецца ў працы «Прыродазнаўства» старажытнарымскага гісторыка Плініюса Старэйшага ў 77 годзе. Ён выкарыстаў жаночы варыянт «Vistula» і мужчынскі варыянт назвы «Vistillus». Слова «Vistula» мае індаэўрапейскі корань «u̯eis», які абазначае «павольна цячы»[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Томашевич А. В., Антипова Е. А. География мирового хозяйства : Курс лекций: В 3 ч. / Ч. 2-3, Макрогеографический анализ отраслей мирового хозяйства.. — Минск: БГУ, 2002. — С. 10. — ISBN 985-445-499-1
  2. ^ Молокович А. Д., Апанасович В. В. Мультимодальное транспортное сообщение в регионе «Балтийское море — Таможенный союз»: реализация потенциала. — Минск: Центр повышения квалификации руководящих работников и специалистов «БАМЭ-Экспедитор», 2014. — С. 223. — ISBN 978-985-6813-26-2
  3. ^ Nazewnictwo geograficzne Polski. T.1: Hydronimy. 2cz. w 2 vol.. — ISBN 8323996075
  4. ^ Якушко О. Ф. Основы геоморфологии. — Минск: БГУ, 1997. — С. 36. — ISBN 985-445-001-5
  5. ^ D.Q. Adams Encyclopedia of Indo-European Culture. — London: Fitzroy-Dearborn, 1997. — С. 207.