Еўе
Еўе лац. Jeŭje | |||||
лет. Vievis | |||||
Троцкая вуліца | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1539 | ||||
Горад з: | 1999 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Электрэнскі | ||||
Вышыня: | 128 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 4521 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 528 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-21058 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°46′25″ пн. ш. 24°48′59″ у. д. / 54.77361° пн. ш. 24.81639° у. д.Каардынаты: 54°46′25″ пн. ш. 24°48′59″ у. д. / 54.77361° пн. ш. 24.81639° у. д. | ||||
Еўе | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Е́ўе (лет. Vievis) — места ў Летуве, на беразе возера Еўя. Цэнтар староства Электрэнскага самакіраваньня Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 4521 чалавек. Знаходзіцца за 14 км ад Электрэнаў, на аўтамабільнай дарозе Вільня — Коўна — Клайпеда; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Коўна.
Еўе — даўняе мястэчка на гістарычнай Троччыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Тут знаходзілася друкарня Віленскага Духаўскага брацтва, сярод выданьняў якой на старабеларускай мове была першая ў сьвеце кніга пад назвай «Буквар». Да нашага часу захавалася Прачысьценская царква, помнік архітэктуры XIX ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Еўе, відаць, паходзіць ад назвы возера Еўя[1]. Таксама існуе паданьне, якое зьвязвае назву места з жонкай Гедзіміна полацкай князёўнай Евай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Еўе датуецца 1522 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва. У 1539 годзе ўпамінаецца як мястэчка, што знаходзілася ў валоданьні Агінскіх. Паводле паданьня, яшчэ ў XIV ст. Багдан Агінскі заснаваў у Еўі Прачысьценскі манастыр, які аднак заняпаў у другой палове XVI ст.
У 1610 годзе ў Еўі пачала дзеяць друкарня Віленскага Духаўскага брацтва. Найбольш раньняя кніга, надрукаваная тут, датуецца 1611 годам. 24 ліпеня 1618 году ў друкарні выдалі першую ў сьвеце кнігу пад назвай «Буквар». Тут друкаваліся «Граматыкі славенскія правілное сінтагма» (1619 год) Мілецыя Сматрыцкага. Да 1660 году ў друкарні выдалі 25 кнігаў на старабеларускай і польскай мовах.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Еўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Трооцкім павеце Віленскай губэрні. У 1806 годзе Прачысьценскі манастыр ліквідавалі. У 1843 годзе тут збудавалі новую царкву. Хуткі рост Еўя пачаўся ў другой палове ХІХ стагодзьдзя, калі ў 1862 годзе празь яго прайшла чыгунка Санкт-Пецярбург — Вільня — Варшава. На 1866 год у мястэчку было 57 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Еўе занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Еўе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе мястэчка апынулася ў складзе Летувы.
У 1950—1962 гадох Еўе было цэнтрам раёну. У 1979 годзе, у кансьпіратыўных мэтах, пры выданьні самавыдавецкага часопісу «Люстра дзён» Вінцук Вячорка пазначаў, што ён выдадзены ў Еўі, хаця напраўду выданьне друкавалі ў Менску[2]. У 1999 годзе Еўе атрымала статус места і ўласны герб.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 346 чал., зь іх 103 каталікі, 93 праваслаўныя і 150 юдэяў; 1879 год — 535 чал. (249 муж. і 286 жан.)[3]
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 4521 чал.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Еўі працуюць пачатковая і сярэдняя школы.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Еўі дзеюць Летувіскі геалягічны музэй і Летувіскі дарожны музэй.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца Ўсіх Сьвятых (1936)
- Касьцёл Сьвятой Ганны (1931)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1843)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Царква
-
Касьцёл
-
Капліца
-
Дарожны музэй
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 249.
- ^ Люстра Дзён, Вытокі
- ^ Wejssenhof J. Jewje // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 569.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|