Сьвіцязь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Возера
Сьвіцязь
Панарама Сьвіцязі
Пахіленая яліна на беразе Сьвіцязі
Краіна Беларусь
Плошча 2,24 км²
Плошча вадазбору 14 км²
Максымальная глыбіня 15 м
Найбольшая даўжыня 1,7 км
Найбольшая шырыня 1,6 км
Даўжыня берагавой лініі 4,5 км
Аб’ём вады 7,84 млн м³
Каардынаты 53°26′ пн. ш. 25°55′ у. д. / 53.433° пн. ш. 25.917° у. д. / 53.433; 25.917Каардынаты: 53°26′ пн. ш. 25°55′ у. д. / 53.433° пн. ш. 25.917° у. д. / 53.433; 25.917
Сьвіцязь на мапе Беларусі
Сьвіцязь
Сьвіцязь
Сьвіцязь
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сьвіцязь — возера ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі, знаходзіцца на мяжы Наваградзкага і Карэліцкага раёнаў за 20 км на паўднёвы ўсход ад Наваградку. Возера знаходзіцца на водападзеле басэйнаў Нёмана і Шчары, у басэйне ракі Моўчадзь на тэрыторыі Сьвіцязянскага ляндшафтнага заказьніка.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назву возера супастаўляюць з германскім асабовым імем «Hviting», дзе «h» суадносіцца з балта-славянскім «š/s»[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сьвіцязь», мастак Ю. Фалят

Возера карставага паходжаньня, утварылася ў выніку правала глебы ў падземную пустату. Каля Сьвіцязя няма вялікіх азёр і рэк, у яго не ўпадае ніводная рака, а выцякае толькі Сваротва — прыток Моўчадзі. Практычна заўсёды ўзровень вады ў возеры аднолькавы. Возера знаходзіцца на паўднёвым схіле Наваградзкага ўзвышша на вышыні 258 мэтраў над узроўнем мора і мае форму, падобную да кола.

Возера мае форму варонкі, рэльеф дна роўны, доля глыбіняў большых за 10 мэтраў складае ўсяго 2% плошчы. Дно каля берагоў пясковае.

У возеры і блізу яго расьце вялікая колькасьць рэліктавых расьлінаў. У возеры распаўсюджаныя платва, краснапёрка, карасі, шчупакі, пескары, акуні, але пераважаюць ліні. Пераважаньне лінёў выкліканае іхнай здольнасьцю памнажацца ва ўмовах асяродзьдзя з паніжанай рэакцыяй вады, што для іншых відаў рыбаў зьяўляецца стрымліваючым фактарам.

У цяперашні час возера выкарыстоўваецца выключна ў рэкрэацыйных мэтах, дазволеная аматарская рыбалка.

Легенда[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Возера Сьвіцязь, здымак канца XIX стагодзьдзя

Народнае паданьне расказвае, што некалі даўно на месцы возера быў горад Сьвіцязь, дзе князяваў ці то князь Мірскі, ці то князь Тугай, саюзьнік вялікага князя Міндоўга, сталіца якога была ў Наваградку. У часе вайсковай кампаніі з расейцамі хаўрусьнікі пацярпелі паразу і над горадам навісла небясьпека, дзе заставаліся адныя жанчыны і дзеці. Каб пазьбегнуць варожага зганьбаваньня, яны зьвярнуліся да багоў і іх голас быў пачуты — горад праваліўся пад зямлю, а на яго месцы ўтварылася прыгожае возера[1].

З душаў няскораных жанчын утварыліся прыгожыя кветкі-цары — легендарныя белыя вадзяныя кветкі, якія зацьвітаюць на возеры як вечны напамін пра тыя падзеі[2].

Паданьне кажа, што і дагэтуль на возеры можна пачуць стогны сьвіцязянак — мітычных насельніц возера, якія ўяўляюцца белатварамі дзяўчынамі з даўгімі распушчанымі валасамі. Злоўленая ў невад сьвіцязянка распавядала сумную гісторыю свайго гораду[3].

Возера ў мастацкай літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сюжэт аб затопленым горадзе актыўна выкарыстоўваўся паэтамі—філяматамі ў XIX стагодзьдзі для сваіх балядаў. Першым, хто ў вершаванай форме апавёў мясцовы сюжэт стаў паэт Ян ЧачотСьвіцязь»)[4], за ім — Адам Міцкевіч, а потым — і Тамаш ЗанСьвіцязь-возера»)[4]. Лічыцца, што менавіта апошні распавёў Яну Чачоту, пачутае ў мясцовых жыхароў паданьне пра затоплены горад[4]. Усе яны назвалі свой балядавы варыянт распрацоўкі тэмы паводле аднайменнай назвы возера — «Сьвіцязь». Адам Міцкевіч працягнуў тэму чароўнага возера ў балядзе «Сьвіцязянка».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Свіцязь // Беларуская міфалогія: Энцыклапедыя. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выд., дап.. — Мн.: Беларусь, 2006. — С. 459. — 599 с.
  2. ^ Кветкі-цары // Беларуская міфалогія: Энцыклапедыя. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выд., дап.. — Мн.: Беларусь, 2006. — С. 245. — 599 с.
  3. ^ Свіцязянкі // Беларуская міфалогія: Энцыклапедыя. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выд., дап.. — Мн.: Беларусь, 2006. — С. 459. — 599 с.
  4. ^ а б в Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цьвіркі,. — Мн.: 1998. — С. 383. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.