Перайсьці да зьместу

Кёльн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кёльн
ням. Köln
Герб Кёльну Сьцяг Кёльну


Краіна: Нямеччына
Зямля: Паўночны Райн — Вэстфалія
Кіраўнік: Гэнрыета Рэкер[d]
Плошча:
Вышыня: 59 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 221, 2232, 2233, 2234, 2236, 2203
Паштовы індэкс: 51149, 50667, 50668, 50670, 50672, 50674, 50677, 50676, 50678, 50679, 50765, 50767, 50733, 50735, 50737, 50739, 50823, 50825, 50827, 50829, 50833, 50858, 50859, 50931, 50935, 50937, 50939, 50968, 50969, 50996, 50997, 50999, 51061, 51063, 51065, 51067, 51069, 51103, 51105, 51107, 51109, 51143, 51145, 51147
Нумарны знак: K
Геаграфічныя каардынаты: 50°56′32″ пн. ш. 6°57′28″ у. д. / 50.94222° пн. ш. 6.95778° у. д. / 50.94222; 6.95778Каардынаты: 50°56′32″ пн. ш. 6°57′28″ у. д. / 50.94222° пн. ш. 6.95778° у. д. / 50.94222; 6.95778
Кёльн на мапе Нямеччыны
Кёльн
Кёльн
Кёльн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.stadt-koeln.de/

Кёльн (па-нямецку: Köln) — чацьверты па велічыні горад Нямеччыны (пасьля Бэрліну, Гамбургу ды Мюнхэну), зьяўляецца найбуйнейшым горадам у фэдэральнай зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія, а таксама ўтварае райнска-рурскую мэтраполію з насельніцтвам болей за 10 млн чалавек. Кёльн зьяўляецца адным са старэйшых гарадоў Нямеччыны, заснаваны старажытнымі рымлянамі ў 38 годзе да н. э. Мяркуецца, што назва гораду паходзіць ад старажытнарымскага пасяленьня Colonia Claudia Ara Agrippinensium. Кёльн ляжыць на рацэ Райн. Горад вядомы Катэдрай (Kölner Dom), якая зьяўляецца рэзыдэнцыяй арцыбіскупа. Кёльнскі ўнівэрсытэт належыць да ліку найстарэйшых у Эўропе.

Першым паселішчам на тэрыторыі сучаснага Кёльну сталася вёска заснаваная ў 38 годзе да н. э. нямецкім племем Убіі. У 50 годзе ўжо нашай эры рымляны заснавалі тут паселішча Калёнія-Кляўдыя-Ара-Агрыпінэнсіюм (лац. Colonia Claudia Ara Agrippinensium)[3][4]. Горад стаў сталіцай правінцыі Ніжняя Германія ўжо ў 85 годзе[4]. З 260 па 271 гады Кёльн быў сталіцай Гальскай імпэрыі, калі ёй кіравалі каралі Постум, Марк Аўрэліюс Марыюс і Віктарын. У 310 годзе пры імпэратары Канстантыне I быў пабудаваны мост праз Райн. Праз тое, што тут у наступным жылі імпэратарскія губэрнатары, места сталася адным з найважнейшых гандлёва-вытворчых цэнтраў Рымскае імпэрыі на поўнач ад Альпаў[3]. Ужо ў 321 годзе ў горадзе зьявілася габрэйская дыяспара, пасьля таго як Канстантын зацьвердзіў іхнае пасяленьне ў месцы з усімі свабодамі рымскіх грамадзянаў.

Кёльн з выявы 1411 году.

Кёльн раньняга Сярэднявечча ўваходзіў у склад Аўстразіі Франскае імпэрыі. У 716 годзе легендарны Карл Мартэль уварваўся ў Аўстразію і паспрабаваў захапіць горад, аднак трываў паразу ў бітве пры Кёльне. Кёльн яшчэ з рымскага пэрыяду быў рэзыдэнцыяй біскупа, а пры Карле Вялікім у 795 годзе біскуп Гільдэбольд быў узьведзены ў арцыбіскупы[3]. Паводле Вэрдэнскай дамове 843 году Кёльн трапіў у дамініён Лётара I, які атрымаў у спадчыну Лятарынгію. У 953 годзе арцыбіскупы Кёльну ўпершыню атрымалі рэальную сьвецкую ўладу, калі біскуп Бруна быў прызначаны герцагам ягоным братам каролём Германіі Атонам I. Акрамя свайго эканамічнага і палітычнага значэньня, Кёльн стаў важным цэнтрам сярэднявечнага паломніцтва, калі арцыбіскуп Кёльну, Райнальд з Дасэлю, перадаў рэліквіі трох мудрацоў Кёльнскай катэдры ў 1164 годзе, пасьля таго, як яны былі вывезеныя зь Міляну. Пасьля бітвы пры Ворынгене ў 1288 годзе Кёльн атрымаў незалежнасьць ад арцыбіскупаў і стаў вольным горадам. Арцыбіскуп Зыгфрыд II быў вымушаны пераехаць у Бон[5]. У 475 годзе Кёльн стаў чальцом Ганзэйскага зьвязу пасьля таго[3].

Кёльн страціў статус вольнага гораду з уваходам у склад Францыі. То бок, згодна зь Люнэвільскай дамовай 1801 году ўсе тэрыторыі Сьвятой Рымскай імпэрыі на левым беразе Райна былі афіцыйна ўключаныя ў склад Францускай рэспублікі. Кёльн уваходзіў у францускі дэпартамэнт Рор, сталіца якога месьцілася ў Аахэне. Французы мадэрнізавалі грамадзкае жыцьцё, увёўшы напалеонаўскі кодэкс і адхіліўшы ад улады старыя эліты. У 1815 годзе на Венскім кангрэсе Кёльн увайшоў у склад Каралеўства Прусія. Сталае напружаньне паміж Рымска-каталіцкай Райнскім рэгіёнам і пераважна пратэстанцкім прускім цэнтрам неаднаразова абгастралася, а Кёльн знаходзіўся ў цэнтры канфлікту.

Кёльн істотна пацярпеў за часам Другой сусьветнай вайны.

На працягу XIX—XX стагодзьдзяў Кёльн паглынуў мноства навакольных гарадоў, а да Першай сусьветнай вайны ўжо вырас да 700 тысяч жыхароў. Індустрыялізацыя значна зьмяніла горад і стымулявала ягоны рост. Кёльн канцэнтраваўся на вытворчасьці аўтамабіляў і рухавікоў. Цяжкая прамысловасьць таксама мелася ў горадзе, аднак ня мела вялікага разьвіцьця ў параўнаньні з Рурскім рэгіёнам. Будынак катэдры, распачаты ў 1248 годзе, але закінуты каля 1560 году, у рэшце рэшт быў скончаны ў 1880 годзе. У выніку катэдра сталася ня толькі месцам малітваў, але нямецкім нацыянальным помнікам, які быў прысьвечаны нядаўна заснаванай Нямецкай імпэрыі і лічыўся сымбалем пераемнасьці нямецкае нацыі з часоў Сярэднявечча.

У 1919 годзе ў горадзе адчыніў свае дзьверы Кёльнскі ўнівэрсытэт, які быў зьнішчаны французамі ў 1798 годзе. Гэты ўнівэрсытэт лічыўся заменай страчанага Страсбурскага ўнівэрсытэта, бо землі на заходнім беразе Райну былі вернутыя ў склад Францыю. Таксама, па сканчэньні Першай сусьветнай вайны Кёльн быў акупаваны брытанскім войскам ажно па 1926 год, згодна з умовамі перамір’я і наступным Вэрсальскай мірнай дамовай[6]. У адрозьненьне ад жорсткіх паводзінаў францускіх акупацыйных войскаў у Нямеччыне, брытанскія войскі ставіліся да мясцовага насельніцтва больш ляяльна. Пасьля сыходу брытанцаў былі адноўленыя грамадзянскія авіястасункі, і Кёльн стаў цэнтрам нацыянальных і міжнародных паветраных перавозак, саступаючы ў краіне толькі Бэрліну. За часам Другой сусьветнай вайны горад значна пацярпеў ад авіябамбаваньняў хаўрусьнікаў.

Не зважаючы на статус Кёльна як найбуйнейшага гораду ў рэгіёне, суседні Дусэльдорф быў абраны палітычнай сталіцай фэдэратыўнае зямлі Паўночны Рэйн—Вэстфалія. Паколькі суседні Бон быў абраны часовай фэдэральнай сталіцай ўсёй краіны і месцам правядзеньня паседжаньняў фэдэральнага ўраду, Кёльн атрымаў пэўную выгаду, знаходзячыся паміж двума важнымі палітычнымі цэнтрамі. Па вайне архітэктар і урбаніст Рудольф Шварц распрацаваў генэральны плян рэканструкцыі гораду ў 1947 годзе, уключаючы будаўніцтва некалькіх новых магістраляў праз цэнтар места. У генэральным пляне ўлічвалася тое, што нават неўзабаве па вайне можна было чакаць значнае павелічэньне аўтамабільнага руху. Пляны будаўніцтва новых дарог былі ў пэўнай ступені ўжо распрацаваныя пры нацысцкай адміністрацыі, але рэальнае будаўніцтва стала лягчэйшым, бо большая частка цэнтра гораду была зьнішчаная. Разбуранымі былі і знакамітыя 12 раманскіх цэркваў гораду. У 1980-х і 1990-х гадах эканоміка Кёльну квітнела згодна з двума асноўнымі чыньнікамі. Па-першае, у горадзе паскорыўся рост колькасьці мэдыякампаніяў, як у прыватным, гэтак і ў дзяржаўным сэктары. Па-другое, сталае ўдасканаленьне разнастайнай транспартнай інфраструктуры зрабіла Кёльн адным з самых зручных мэгаполісаў Эўропы.

Нутраны дварок музэю Калюмба, пабудаваны паводле дызайну Пэтэра Цумтара.

Кёльн ёсьць домам некалькіх музэяў. У знакамітым Рымска-германскім музэі прадстаўленыя творы мастацтва і архітэктуры мінулага горада. У Людвігаўскім музэі знаходзіцца адна з самых важных калекцыяў сучаснага мастацтва ў Эўропе, у тым ліку калекцыя твораў Паблё Пікаса, якая адпавядае толькі музэям Барсэлёны і Парыжу. Музэй рэлігійнага мастацтва Шнутген часткова разьмешчаны ў царкве Сьвятой Цэцыліі, адной з дванаццаці раманскіх цэркваў Кёльну. Многія мастацкія галерэі ў горадзе маюць добрую рэпутацыію ва ўсім сьвеце, як то галерэя Карстэна Грэвэ, якая ёсьць адной зь вядучых галерэяў паваеннага і сучаснага мастацтва. Штогод у горадзе ладзіцца літаратурнае сьвята Lit.Cologne, на якім прадстаўляюцца творы як рэгіянальных, гэтак і міжнароднавядомых аўстараў. Самым выбітнам літаратарам, зьвязаным з местам, ёсьць ляўрэат Нобэлеўскай прэміі пісьменьнік Гайнрых Бёль.

У Кёльне маюцца больш за 60 музычных пляцовак, што такім чынам стаць горад на трэцяе месца паводле гэтага паказчыку пасьля Мюнхэну і Гамбургу, але апярэджваючы Бэрлін[7][8]. У горадзе маюцца некалькі аркестраў, сярод іх Гюрцэніхавы аркестар, які ёсьць аркестрам Кёльнскай опэры, і сымфанічны аркестар Нямецкага дзяржаўнага радыё. Абодва аркестры базуюцца ў будынку Кёльнскага філярмоніі. Кёльн таксама быў важным цэнтрам электроннай музыкі ў 1950-х і зноўку з 1990-х гадоў. Грамадзкая радыё- і тэлестанцыя WDR займалася прасоўваньнем такіх музычных рухаў, як краўт-рок у 1970-х гадах. У горадзе месьцяцца шэраг вядомых начных клюбаў вакол Гогенцолернрынгу, Фрызэнпляцу і Рудольфпляцу. У горадзе таксама месьціцца найбольшая колькасьць шынкоў на душу насельніцтва ў Нямеччыне[9]. Кёльн вядомы сваім гатункам півам званым кёльшам (ням. Kölsch).

Кёльн таксама вядомы дзякуючы адэкалёну, літаральна «кёльнская вада» (франц. Eau de Cologne). Адэкалён ёсьць парфумай, якая была вынайшаная італьянскім эмігрантам Ёганам Марыя Фарына у пачатку XVIII стагодзьдзя. Па сваім стварэньні гэтая парфума стала папулярнай ва ўсёй Эўропы. У 1803 годзе Вільгэльм Мюленс склаў дамову з італьянцам Карлё Франчэска Фарына, які хоць і ня быў сваяком сям’і вынаходнікаў, але гэта дало Мюленсу права выпускаць парфуму пад тым жа прозьвішчам. Мюленс залажыў невялікую фабрыку на Глёкенгасе ў Кёльне. У наступныя гады і пасьля розных судовых спрэчак ягоны ўнук Фэрдынанд Мюленс быў вымушаны адмовіцца ад выкарыстаньня прозьвішча Фарына. Ён вырашыў скарыстаць нумар дома, які атрымаў будынак фабрыкі на Глёкенгасе за часам францускай акупацыі ў пачатку XIX стагодзьдзя. Гэты нумар 4711 і стаў брэндам прадукцыі прадпрыемства. Сёньня арыгінальны адэкалён па-ранейшаму вырабляецца ў Кёльне як сям’ёй Фарына, гэтак і кампаніяй Mäurer & Wirtz, якая набыла брэнд 4711 у 2006 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]