Войцех Ярузэльскі
Войцех Ярузэльскі | |
![]() | |
прэзыдэнт Польшчы і прэм’ер-міністар Польшчы | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
6 ліпеня 1923[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12] Кураў, Пулаўскі павет, Люблінскае ваяводзтва, Польшча[1] |
Памёр: |
25 траўня 2014[2][3][5][6][7][8][9][10] (90 гадоў) Варшава, Польшча[13] |
Партыя: | Польская аб’яднаная рабочая партыя[1] і Польская працоўная партыя |
Сужэнец: | Барбара Ярузэльская |
Дзеці: | Моніка Ярузэльская |
Адукацыя: | акадэмія генэральнага штабу Польшчы |
Войцех Ярузэ́льскі (па-польску: Wojciech Jaruzelski; 6 ліпеня 1923 — 25 траўня 2014) — польскі вайсковы афіцэр, палітык і фактычны дыктатар камуністычнай Польшчы з 1981 па 1989 гады. Быў першым сакратаром Польскай аб’яднанай працоўнай партыі паміж 1981 і 1989 гадамі, што зрабіла яго апошнім лідэрам Польскай Народнай Рэспублікі. Ярузэльскі займаў пасаду прэм’ер-міністра з 1981 па 1985 гады, быў старшынём Дзяржаўнае рады з 1985 па 1989 гады і коратка прэзыдэнтам Польшчы з 1989 па 1990 гады, калі прэзыдэнцкая пасада была адноўлена праз 37 гадоў. Ён таксама быў апошнім галоўнакамандуючым польскага народнага войска, якое было разагнанае ў 1989 годзе.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў польскай шляхецкай сям’і ў Кураве на ўсходзе Польшчы, пасьля нямецкага і савецкага ўварваньня ў Польшчу быў дэпартаваны зь сям’ёй у Сыбір. Прызначаны да прымусовай працы ў Сыбіры, дзе захварэў на фотакератыт і быў вымушаны насіць ахоўныя сонечныя акуляры да канца жыцьця. У 1943 годзе Ярузэльскі ўступіў у створанае Першае польскае войска і разам з СССР ваяваў супраць нацыстоўскай Нямеччыны на Ўсходнім фронце. Удзельнічаў ў вызваленьні Варшавы і ў Бэрлінскай бітве. У 1968 годзе стаў міністрам абароны Польшчы.
Яруцэльскі стаў першым сакратаром Польскай аб’яднанай працоўнай партыі і лідэрам Польшчы пасьля кароткага тэрміну Станіслава Кані. Папярэднік Кані Эдвард Герэк пакінуў Польшчу зь вялікай запазычанасьцю, прыняўшы крэдыты ад замежных крэдытораў, і эканоміка краіны амаль развалілася да таго часу, як Ярузэльскі стаў кіраўніком дзяржавы. У Польшчы ўзмацняўся дэфіцыт асноўных тавараў, што толькі спрыяла напружанай сацыяльна-палітычнай сытуацыі. Зьніжэньне ўмоваў жыцьця і працы выклікала гнеў у масах і ўзмацніла антыкамуністычныя настроі, пасьля чаго Ярузэльскі змагаўся супраць Руху салідарнасьці, які разглядаўся як пагроза Варшаўскай дамове. Баючыся савецкага ўмяшаньня, аналягічнаму ў Вугоршчыне ў 1956 годзе і ў Чэхаславаччыне ў 1968 годзе, Ярузэльскі 13 сьнежня 1981 году ўвёў ваеннае становішча ў Польшчы, каб здушыць прадэмакратычную апазыцыю. Вайсковая хунта, камэнданцкая гадзіна і абмежаваньне паездак доўжыліся да 22 ліпеня 1983 году.
Да сярэдзіны 1980-х цэнзура страціла сваё значэньне і аўтарытэт Аб’яднанай працоўнай партыі значна зьнізіўся, што дазволіла атрымаць больш свабоды ў краіне. Падчас рэвалюцыяў 1989 году ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Ярузэльскі падтрымаў зьмену ўраду і падаў у адстаўку пасьля правядзеньня польскага круглага стала, што прывяло да правядзеньня шматпартыйных выбараў у Польшчы. Ён ненадоўга займаў пасаду прэзыдэнта Польшчы, але не меў рэальнай улады, і паводле вынікаў выбараў на пасаду прэзыдэнта Польшчы 1990 году яго зьмяніў на пасадзе Лех Валэнса, абраны ў ходзе ўсенароднага галасаваньня.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г д е http://www.britannica.com/EBchecked/topic/301467/Wojciech-Witold-Jaruzelski
- ^ а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б в г Encyclopædia Britannica
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б в г Discogs — 2000.
- ^ а б в г Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б в г Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в г Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б в г Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ а б в г Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік
- ^ а б Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ а б Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118938398 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Войцех Ярузэльскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт.
- Ярузэльскі: абраныя выступы. Archive.
|