Перайсьці да зьместу

Аляксандар Баршчэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Алесь Барскі»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баршчэўскі.
Аляксандар Баршчэўскі
Алесь Барскі
Дата нараджэньня 2 лістапада 1930(1930-11-02)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 сакавіка 2022(2022-03-28) (91 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг ПольшчыПольшча (1930—1939),
Сьцяг СССРСССР (1939—1941),
Сьцяг ПольшчыПольшча (1944—2022)
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, паэт, філёляг, прафэсар унівэрсытэту, літаратар
Навуковая сфэра бэлетрыстыка[1], паэзія[1] і літаратуразнаўства[1]
Месца працы
Сябра ў Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа», Беларускае грамадзка-культурнае таварыства і Саюз польскіх пісьменьнікаў[d]
Узнагароды

Алякса́ндар Баршчэ́ўскі (псэўданім Але́сь Ба́рскі, 2 лістапада 1930, вёска Бандары, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка — 28 сакавіка 2022) — беларускі паэт і літаратуразнавец. Доктар філялягічных навук.

Нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёска Бандары Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. У 1955 годзе скончыў Лодзкі ўнівэрсытэт. 3 1956 году — выкладчык Варшаўскага ўнівэрсытэту на катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, з 1975 году — загадчык гэтай катэдры. У 1966-м абараніў у Варшаўскім унівэрсытэце кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Творчасьць Якуба Коласа 1906—1930 гадоў». У 1993 годзе атрымаў званьне ганаровага доктара БДУ ў Менску.

Як паэт дэбютаваў у зборніку «Рунь» (Беласток, 1959). Аўтар паэтычных зборнікаў «Белавескія матывы» (Беласток, 1962), «Жнівень слоў» (Беласток, 1967), «Мой бераг» (Менск, 1975), «Блізкасьць далёкага» (Беласток, 1983), «Лірычны пульс» (Менск, 1987).

Аўтар унівэрсытэцкіх падручнікаў, шматлікіх іншых артыкулаў, што выдаваліся ў Беластоку і Менску, цыклу артыкулаў «Беларуская літаратура і беларускі фальклёр» (1965—1988), унівэрсытэцкіх падручнікаў «Гісторыя беларускай літаратуры — фальклёр» (1976), «Гісторыя беларускай літаратуры — пісьменнасьць Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага» (1981) і інш. Пераклаў на польскую мову зборнік казак Меншчыны, Гарадзеншчыны і Магілёўшчыны «Невычэрпны збан» (1976).

Чалец Зьвязу польскіх пісьменьнікаў з 1962 году. Узначальваў Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа» пры Галоўным праўленьні Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]