Міхась Васілёк
| Міхась Васілёк | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Міхаіл Восіпавіч Касьцевіч |
| Псэўданімы | Міхась Васілёк, Язэп Гром |
| Нарадзіўся | 14 лістапада 1905 |
| Памёр | 3 верасьня 1960 (54 гады) |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | публіцыст, паэт |
| Дэбют | першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) (канфіскаваны) |
| Значныя творы | «З сялянскіх ніў» (Вільня, 1937), «Зоры над Нёманам» (1963) |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Міхась Васілёк (сапр. Міхаіл Восіпавіч Касьцевіч; 14 лістапада 1905, в. Баброўня, цяпер Гарадзенскі раён — 3 верасьня 1960, Горадня) — беларускі паэт, псэўданімы: Міхась Васілёк, Язэп Гром. Пляменьнік беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча і паэта Макара Краўцова.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 годзе ў Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве.
У 1922 годзе вярнуўся на радзіму. Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму. У 1939 годзе быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон. У жніўні 1941 году ўцёк з палону, дабраўся да родных мясьцін і ўключыўся ў падпольную барацьбу. Кіраваў Скідзельскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псэўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку. Пасьля вызваленьня працаваў у скідзельскай раённай газэце «Чырвоны сьцяг» (1944—1946), а пазьней — у абласной газэце «Гродзенская праўда».
Памер у Горадні, пахаваны на праваслаўных гарадзенскіх могілках.
Літаратурная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У друку выступаў з 1926 году ў віленскіх выданьнях.
Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) быў канфіскаваны паліцыяй. Рукапіс другога зборніка быў забраны дэфэнзівай і зьнішчаны (1934). У 1937 годзе ў Вільні выйшаў зборнік «З сялянскіх ніў».
У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Горадні імем паэт названа вуліца, на якой стаяў дом паэта.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхась Касьцевіч. Над магілай таварыша Валодзі. / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 14 лютага 1926. — № 6. — С. 2.
- Міх. Касьцевіч. О, Новы Годзе!.. / Л. Міцька // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 1 студзеня 1926. — № 1 (52). — С. 1.
- Міхась Васілёк. Васількі. (Верш) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 2. — С. 2.
- М. Васілёк. Песьні. Вячэрняю парою. (Вершы). // Студэнская думка : часопіс. — 1928. — № 1 (8). — С. 27.
- М. Васілёк. Сьмялей! Бывай. (Вершы). // Студэнская думка : часопіс. — 1928. — № 2 (9). — С. 22, 23.
- Міхась Васілёк. Шум баравы. — Вільня: друкарня Левіна, 1929. — 127 с. — 1000 ас.
- Міхась Васілёк. «Наш дзень», «Паміж нягод, паміж штодзенных брудаў». (вершы) // Маладая Беларусь : часопіс. — 1936. — № 1. — С. 50.
- Міхась Васілёк. З сялянскіх ніў. — Вільня: друкарня Баеўскага, 1937. — 32 с. — 1000 ас.
- Міхась Васілёк. Выбраныя вершы / прадмова: Піліп Пестрак. — Мінск: Дзярж. выд. БССР, 1950. — 170 с. — 8000 ас.
- Міхась Васілёк. Выбраныя творы: : Хмары над Нёманам ; Вершы з часопіса "Маланка" ; Песня за дротам ; З партызанскага сшытка ; Пагодны дзень / прадмова: Анатоль Вялюгін. — Мінск: Дзярж. выд. БССР, 1955. — 176 с. — 4000 ас.
- Міхась Васілёк. Вершы / Укладальнік і прадмова: Рыгор Няхай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. — 176 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі). — 5000 ас.
На летувіскай мове
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Michas Vasiliok. Ne dėl tuščios garbės einu aš į tave, o darbo Gudija! Žaidimai sodžiaus gatvėje.(па-беларуску: Я прыйшоў да цябе не дзеля марнай славы, а дзеля працы, Беларусь! Гульні на садовай вуліцы.) (лет.) // Vertė Ona Miciūtė; redaktorius ir leidėjas Zigmas Prantkelevičius. Pagalbininkai: Prantkelevičius, Zigmas (1912-1967); Karosas, Jonas (1912-1975). Piūvis (па-беларуску: Разрэз) : dailės ir literatūros vienrartinis leidinys (па-беларуску: літаратурна-мастацкае аднаразовае выданьне). — Vilnius: «Patria», 1938. — С. 11, 12.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васілёк Міхась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Гардзіцкі А. К. Васілёк Міхась // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Калеснік, Уладзімір. Час і песні. — Мінск: Дзярж. выд. БССР, 1962. — С. 53—134. — 240 с.
- Vitautas Tumaš. Lenrijos gudų literatūros apžvalga. (па-беларуску: Агляд беларускае літаратуры ў Польшчы) (лет.) // redaktorius ir leidėjas Zigmas Prantkelevičius. Pagalbininkai: Prantkelevičius, Zigmas (1912-1967); Karosas, Jonas (1912-1975). Piūvis (па-беларуску: Разрэз) : dailės ir literatūros vienrartinis leidinys (па-беларуску: літаратурна-мастацкае аднаразовае выданьне). — Vilnius: «Patria», 1938. — С. 1—5.