Перайсьці да зьместу

Васіль Петручук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Петручук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 жніўня 1926(1926-08-23) або 1926[1]
Памёр 19 студзеня 2019(2019-01-19)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 1975 па 2019
Мова беларуская мова
Дэбют 1975
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы Залаты крыж Заслугі срэбны Крыж Заслугі Партызанскі крыж
Заслужаны дзяяч культуры Польшчы

Васіль Петручук (23 жніўня 1926, в. Грабавец Гайнаўскага павета Беластоцкага ваяводзтва19 студзеня 2019[2][3][4], Беласток) — беларускі пісьменьнік[5].

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1943—1944 гг. рабіў парабкам у вёсцы Елянка. Пасьля Другой сусьветнай вайны служыў у Корпусе ўнутранай бясьпекі Польшчы, ваяваў з УПА, быў паранены. Займаўся на курсах разьведчыкаў (Уроцлаў, 1950—1951). Рабіў у Варшаве (1951—1960). Вучыўся ў школе контрвыведкі (Легіянова, 1960—1961). Зноў рабіў у Варшаве. Скончыў эканамічны тэхнікум (1961). У 1962 г. пераведзены ў Беласток. У 1969 г. выйшаў у адстаўку. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа». Кандыдат у сябры Саюза польскіх літаратараў з 1987 г.

Зьлева направа: Віктар Швед, Дзьмітры Шатыловіч і Васіль Петручук. Польшча, 2000-ыя гады.

Узнагароджаны наступнымі ўзнагародамі:

Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988). У польскім друку выступае з 1961 г. Першае апавяданьне на беларускай мове надрукаваў у 1975 г. у газэце «Ніва». Асноўныя пытаньні творчасьці Васіля Петручука — жыцьцё ў міжваеннай Польшчы[6].

Пахаваны на праваслаўных могілках у раёне Дайліды ў Беластоку.

  • Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ ст. / Уклад. Я. Чыквіна; Прадм. У. Конана, — Мн.: Беларускі кнігазбор, — 2000, — 576 ст.: іл., — ISBN 985-6318-80-7

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Васіль Петручуксховішча мультымэдыйных матэрыялаў