Аляксандар Баршчэўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баршчэўскі.
Аляксандар Баршчэўскі | |
Род дзейнасьці | паэт і літаратуразнавец |
---|---|
Дата нараджэньня | 2 лістапада 1930 |
Месца нараджэньня | в. Бандары, Беластоцкае ваяводзтва |
Дата сьмерці | 28 сакавіка 2022 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, паэт, філёляг, прафэсар унівэрсытэту, літаратар |
Навуковая сфэра | бэлетрыстыка[1], паэзія[1] і літаратуразнаўства[1] |
Месца працы | |
Узнагароды |
Алякса́ндар Баршчэ́ўскі (псэўданім Але́сь Ба́рскі, 2 лістапада 1930, вёска Бандары, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка — 28 сакавіка 2022) — беларускі паэт і літаратуразнавец. Доктар філялягічных навук.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёска Бандары Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. У 1955 годзе скончыў Лодзкі ўнівэрсытэт. 3 1956 году — выкладчык Варшаўскага ўнівэрсытэту на катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, з 1975 году — загадчык гэтай катэдры. У 1966-м абараніў у Варшаўскім унівэрсытэце кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Творчасьць Якуба Коласа 1906—1930 гадоў». У 1993 годзе атрымаў званьне ганаровага доктара БДУ ў Менску.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Як паэт дэбютаваў у зборніку «Рунь» (Беласток, 1959). Аўтар паэтычных зборнікаў «Белавескія матывы» (Беласток, 1962), «Жнівень слоў» (Беласток, 1967), «Мой бераг» (Менск, 1975), «Блізкасьць далёкага» (Беласток, 1983), «Лірычны пульс» (Менск, 1987).
Аўтар унівэрсытэцкіх падручнікаў, шматлікіх іншых артыкулаў, што выдаваліся ў Беластоку і Менску, цыклу артыкулаў «Беларуская літаратура і беларускі фальклёр» (1965—1988), унівэрсытэцкіх падручнікаў «Гісторыя беларускай літаратуры — фальклёр» (1976), «Гісторыя беларускай літаратуры — пісьменнасьць Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага» (1981) і інш. Пераклаў на польскую мову зборнік казак Меншчыны, Гарадзеншчыны і Магілёўшчыны «Невычэрпны збан» (1976).
Чалец Зьвязу польскіх пісьменьнікаў з 1962 году. Узначальваў Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа» пры Галоўным праўленьні Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мэдаль Францішка Скарыны (1991)[2]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь № 821-XII «О награждении А.Борщевского, Дж. Дингли и В.Жидлицкого медалью Франциска Скорины»(недаступная спасылка) (Ведомости Верховного Совета Белорусской ССР, 1991 год, № 19, ст. 287)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Выпускнікі Лодзкага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Польскія беларусы
- Дактары філялягічных навук
- Сябры Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа»