Перайсьці да зьместу

Яша Бурш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яша Бурш
Выява Яшы Бурша
Выява Яшы Бурша
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ян Анісяровіч
Псэўданімы Яша Бурш
Я. С.
Нарадзіўся 12 верасьня 1929(1929-09-12)
Памёр 29 студзеня 2007(2007-01-29) (77 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці маляр, паэт, плястычны артыст
Гады творчасьці 1957—2007
Кірунак мадэрн
Жанр мадэрновая паэзія
Мовы беларуская, польская
Дэбют 1957

Яша Бурш, сапр. Янка Анісэровіч (12 верасьня 1929, Баранавічы, Польская Рэспубліка — 29 студзеня 2007) — беларускі паэт[1] і мастак у Польшчы. Лічыцца ці ня першым беларускім паэтам-мадэрністам. Член Беларускага грамадзка-культурнага таварыства і літаратурнага аб'яднаньня «Белавежа».

Нарадзіўся 12 верасьня 1929 году ў Баранавічах Польскай Рэспублікі.

Пасьля вайны ў 1950 годзе з бацькамі пераехаў на сталае жыхарства ў Варшаву. У 1957 годзе закончыў Варшаўскую акадэмію мастацтваў, пасьля чаго доўгі час працаваў у варшаўскіх школах настаўнікам жывапісу.

Памёр 29 студзеня 2007 году. Пахаваны ў Варшаве на Паўночных камунальных могілках.

Дэбютаваў у 1957 годзе ў газэце «Ніва» пад крыптанімам Я. С., дзе даводзіў неабходнасьць аб’яднаньня беларускіх творцаў у Польшчы. Таксама ў «Ніве» ў 1958 годзе пад псэўданімам Ян Станіслаў дэбютаваў як паэт двума адназвароткавымі катрэнамі: «Прыляж ля мяне, вецярок» і «Сонейка сьвеціць, сьмяецца і грэе», але гэтыя вершы нетыповыя для творчасьці Я. Бурша, яны належаць да сілаба-тонікі, сістэмы вершаскладаньня, якою паэт не карыстаўся. Магчыма, дэбютныя творы Я. Бурша былі рэдагаваны Г. Валкавыцкім, галоўным рэдактарам «Нівы».

Стаў вядомым мастаком у Польшчы, ляўрэатам многіх польскіх ды міжнародных прэмій, меў больш за 50 ўласных і больш за 100 калектыўных выставаў жывапісу (польскіх і міжнародных). Яго карціны знаходзяцца ў фондах многіх музэяў, у тым ліку ў Нацыянальным музэі ў Варшаве і Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу.

  • 4 вершы — «Краса і сіла» — анталёгія беларуская паэзіі ХХ стагодзьдзя. Менск, 2003
  1. ^ Ян Чыквін Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ ст. / прадм. У. Конана. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2000. — С. 277—288. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-6318-80-7
  • Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ ст. / Уклад. Я. Чыквіна; Прадм. У. Конана, — Мн.: Беларускі кнігазбор, — 2000, — 576 ст.: іл., — ISBN 985-6318-80-7