Варшаўскі ўнівэрсытэт
Варшаўскі ўнівэрсытэт | |
Uniwersytet Warszawski | |
![]() | |
![]() Лягатып | |
па-лацінску: Universitas Varsoviensis | |
Заснаваны | 19 лістапада 1816 |
---|---|
Велічыня фонду | $132 000 000 |
Рэктар | Катажына Халасінска-Мацукаў |
Колькасьць студэнтаў | 56 663 (лістапад 2006) |
Колькасьць асьпірантаў | 2148 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 52°14′25″ пн. ш. 21°1′9″ у. д. / 52.24028° пн. ш. 21.01917° у. д.Каардынаты: 52°14′25″ пн. ш. 21°1′9″ у. д. / 52.24028° пн. ш. 21.01917° у. д. |
Горад | Варшава |
Краіна | Польшча |
Знаходзіцца ў складзе | Эразмус, ЭАУ |
Вэб-сайт | uw.edu.pl |
Варшаўскі ўнівэрсытэт на мапе Польшчы ![]() ![]() Варшаўскі ўнівэрсытэт |
Варшаўскі ўнівэрсытэт (па-польску: Uniwersytet Warszawski) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых унівэрсытэтаў у Польшчы.
Беларусазнаўства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Загадчыкам беларускае філялёгіі была прызначана прафэсар Антаніна Яблонская, якая прыцягнула да супрацоўніцтва выпускніцу Менскага ўнівэрсытэта імя Уладзімера Леніна Лідзію Базылюк і праз нейкі час — Аляксандра Баршчэўскага з Лодзі[1]. Набор вучняў да ВНУ займаліся ГП БГКТ і дырэкцыі ліцэяў у Бельску і Гайнаўцы. Пасьля просьбаў Варшаўскага аддзелу БГКТ і з дапамогаю пасольства СССР, 16 кастрычніка 1956 году прыбылі зь Менску прафэсары Мікалай Бірыла і Васіль Тарасаў — выкладчыкі беларускае мовы і гісторыі літаратуры. На вакзале ў Варшаве сустрэлі іх прафэсар Антаніна Яблонская, прадстаўнікі міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, ад БГКТ — Анатоль Якаўлюк і Юры Туронак, таксама студэнткі Ганна Багроўская, Вольга Федаровіч, Валянціна Амельянчук і Надзея Васілюк. Пасьля сустрэчы Юры Туронак запісаў у сваім дзёньніку: «Плян выкананы на 100% — маем памяшканьне і філалёгію»[1].
На красавік 2012 г. ва ўнівэрсытэце працавала катэдра беларускай філялёгіі[2].
Выпускнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Людвік Замэнгоф (1885) — стваральнік штучнай мовы эспэранта
- Вітальд Гамбровіч (1927) — пісьменьнік
- Мэнахем Бэгін (1935) — 7-ы прэм’ер-міністар Ізраілю (1977—1983), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1978)
- Леанід Гурвіч (1938) — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (2007)
- Ян Альшэўскі (1953) — 3-ы прэм’ер-міністар Польшчы (1991—1992)
- Браніслаў Герэмек (1954) — 5-ы міністар замежных справаў Польшчы (1997—2000)
- Рышард Капусьцінскі (1955) — пісьменьнік
- Павал Вечаркевіч (1971) — гісторык
- Лех Качынскі (1971) — 4-ы прэзыдэнт Польшчы (2005—2010)
- Яраслаў Качынскі (1971) — 13-ы прэм’ер-міністар Польшчы (2006—2007)
- Уладзімеж Цімашэвіч (1972) — 8-ы прэм’ер-міністар Польшчы (1997—1998)
- Ганна Гранкевіч-Вальц (1975) — старшыня Народнага банку Польшчы (1992—2001)
- Альфа Ўмар Канарэ (1975) — 3-ы прэзыдэнт Малі (1992—2002)
- Браніслаў Камароўскі (1977) — 5-ы прэзыдэнт Польшчы (2010—2015)
Навучэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дарота Маслоўска — пісьменьніца і журналістка
- Уладзімер Салавей — сьвятар усходняга абраду
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 138—139. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887
- ^ Барыс Пракопчык. Дыпляматыя — праз чалавечыя стасункі // Зьвязда : газэта. — 10 красавіка 2012. — № 69 (27184). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Варшаўскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (пол.)