Перайсьці да зьместу

Шарж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шарж (ад францускага charger — перабольшваць) — гумарыстычна перабольшаны, карыкатурны паказ характэрных рысаў нейкае зьявы або асобы. Шаржаваньне ўвогуле характэрнае для ўсіх жанраў сатырычнае й гумарыстычнае літаратуры (камэдыя, эпіграма, пародыя, байка і г.д.). Шарж вельмі блізкі да пародыі, але бязь зьедлівае сатырычнасьці і ґратэскнае імітацыі творчае манэры пэўнага аўтара.