Ян Чыквін
Ян Чы́квін | |
![]() Ян Чыквін у пачатку 2000-ых гадоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 траўня 1940 (83 гады) Дубічы Царкоўныя, Кляшчэльскі раён, Берасьцейская вобласьць, БССР, СССР |
Памёр | 14 лістапада 2022 Бельск, Падляскае ваяводзтва, Польшча |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, перакладнік, паэт |
Мова | беларуская мова, польская мова і расейская мова |
Дэбют | 1957 |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чыквін.
Ян Чы́квін (па-польску: Jan Czykwin; 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Кляшчэльскі раён, Берасьцейская вобласьць, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча — 14 лістапада 2022[1]) — беларускі паэт у Польшчы, гісторык беларускай і расейскай літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навук, прафэсар, грамадзкі дзяяч.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ян Чыквін нарадзіўся 18 траўня 1940 году ў вёсцы Дубічы-Царкоўныя Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці (цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) у сям’і настаўніка. У 1959 годзе скончыў агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску-Падляскім, а потым скончыў русыстыку ў Варшаўскім унівэрсытэце (1964). Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985—1997 — Варшаўскага ўнівэрсытэту, ад 1998 — Беластоцкага ўнівэрсытэту.
Пачаў друкаваацца ў 1957 годзе на старонках «Нівы». Ад 1969 году — сябар Польскага таварыства русістаў, ад 1970 году — Саюзу польскіх пісьменьнікаў, ад 1991 году — Міжнароднай асацыяцыі беларусыстаў, ад 1996 году — беларускага ПЭН-цэнтру. Ад 1989 году — прэзыдэнт Беларускага літаратурнага таварыства «Белавежа», ад 1990 году працаваў рэдактарам выдавецкай сэрыі "Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа»", ад 1998 году — рэдакторам часопісу «Тэрмапілы».
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За распаўсюджваньне культуры 28 красавіка 2008 быў узнагароджаны залатым мэдалём «Glorіa Artіs»[2].
За актыўную дзейнасьць па папулярызацыі беларускай культуры, мовы й літаратуры, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё міжкультурных сувязяў і ўмацаваньне добрасуседзкіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча 10 верасьня 2015 узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны[3][4].
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Іду» (1969, Беласток)
- «Сьвятая студня» (1970, Беласток)
- «Неспакой» (1977, Беласток)
- «Сьветлы міг» (1989, Менск)
- «Кругавая чара» (1992, Беласток)
- «Сьвет першы й апошні» (1997, Беласток)
- «Крэйдавае кола» (2002)
У перакладзе на польскую мову выйшлі зборнікі:
- «На парозе сьвету» («Na progu świata») (1983, Варшава)
- «Сонечнае спляценьне» («Splot słoneczny») (1988, Ольштын)
- «Адпачынак ля ссохлае крыніцы» (1996)
Манаграфіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Афанасій Фет: гістарычна-літаратурнае дасьледаваньне» (1984, па-польску)
- «Далёкія й блізкія. Беларускія пісьменьнікі замежжа» (1997)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 18 траўня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Памерлі 14 лістапада
- Памерлі ў 2022 годзе
- Пахаваныя ў Падляскім ваяводзтве
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Нарадзіліся ў Падляскім ваяводзтве
- Польскія беларусы
- Выпускнікі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Беларускія паэты і паэткі
- Дактары філязофіі
- Сябры Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа»