Бітва пад Монтэ-Касына
Бітва пад Монтэ-Касына | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Руіны кляштару Монтэ-Касына пасьля бітвы | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Вялікая Брытанія ЗША Новая Зэляндыя Польшча Францыя Брытанская Індыя Канада | Трэці Райх | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Марк Уэйн Кларк Харольд Александэр Алівэр Ліз Уладыслаў Андэрс | Альбэрт Кэссельрынг, Гэнрых фон Фітынгхоф Фрыдвлін фон Зэнгэр | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
105 000 | 80 000 | ||||||||
Страты | |||||||||
54 000 (больш за 100 000 паводле савецкіх зьвестак) | 20 000 | ||||||||
Бітва пад Монтэ-Касына (вядома таксама як Бітва за Рым) — сэрыя з 4-х бітваў Другой сусьветнай вайны ў раёне кляштару Монтэ-Касына, у выніку якіх у 1944 годзе саюзныя войскі прарвалі нямецкія ўмацаваньні, празваныя «Лінія Густава», і захапілі Рым.
Напярэдадні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля высадкі саюзьнікаў на Сыцыліі ў 1943 годзе сытуацыя ў Італіі для немцаў пагоршылася. Трэці Райх вымушаны быў падтрымліваць ненадзейнага саюзьніка на новым фронце. Пасьля капітуляцыі маршалка П’етра Бадольё — распачаць акупацыю краіны. Але саюзьнікі няўстанна прасоўваліся на поўнач.
Немцы разумелі стратэгічную значнасьць узвышша Монтэ-Касына. На ім і суседніх узгорках была збудавана лінія ўзмацненьняў, празваная лінія Густава. Са студзеня 1944 году было некалькі беспасьпяховых спробаў з ходу ўзяць умацаваньні. Эфэкту не прынесьлі й шматлікія бамбаваньні з паветра. Дарога на Рым была заблякаваная.
Спроба абысьці Монтэ-Касына праз дэсантаваньне пад Анцыё не прынесла чаканых вынікаў — саюзьнікі здолелі здабыць кавалак зямлі, але не дасягнулі вызначаных мэтаў, і ўзяць у абцугі нямецкія войскі не атрымалася. Таму камандаваньне саюзьнікаў пастанавіла ўзмацніць атакі на ўзвышша з боку Касына.
Ход бітвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апэрацыя Diadem
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўнаю моцаю чацьвертай атакі (апэрацыя Diadem, 11—19 траўня) быў вызначаны Другі польскі корпус пад камандваньнем генэрала Ўладыслава Андэрса. Акрамя таго, у атацы прымалі ўдзел брытанскія, амэрыканскія, новазэлядзкія, паўднёваафрыканскія і францускія аддзелы.
Атака распачалася а 1 гадзіне 12 траўня, якой папярэднічаў артылерыйскі абстрэл, распачаты з паўдня 11 траўня. Жаўнеры праводзілі атаку праз замінаваную, цалкам прастрэльваную зь нямецкіх бункэраў тэрыторыю.
Першая атака прынесла цяжкія страты (асабліва сярод каманднага складу), дый не атрымалася ўтрымаць такія ключавыя пазыцыі, як узвышша «593», але дазволіла брытанцам выбіць немцаў з дольнай часткі Кляшторнага ўзгорку і гораду Касына. Дзякуючы бою былі вызначаны большасьць нямецкіх бункэраў. Гэта палегчыла наступны штурм.
Другая атака (распачатая 16 траўня) нарэшце стала пераломнаю. Гэтым часам францускі экспэдыцыйны корпус дасягнуў значных посьпехаў на захадзе ад Даліны Ліры і прымусіў немцаў да адыходу на Лінію Гітлера. Польскі корпус перахапіў нямецкі загад аб адыходзе з кляштару. Быў распачаты артылерыйскі абстрэл дарогі адыходу. Уночы 17/18 траўня 1944 году немцы цалкам пакінулі кляштар, каб ня трапіць у акружэньне саюзьнікаў. Ранкам над кляштарам узьняліся белыя сьцягі.
Быў высланы патруль 12 Палка ўланаў Падольскіх, пад камандаю падпаручніка Казімера Гурбеля, які заняў руіны кляштара. У палон трапіла каля 20 параненых немцаў. Найперш на мурах быў узьняты прапарчык 12 палка ўланаў, а пасьля польскі сьцяг. Толькі празь некалькі гадзінаў, на загад Андэрса, побач быў вывешаны брытанскі сьцяг.
Дарога на Рым была вольная. Горад быў заняты 4 чэрвеня. Пад Монтэ-Касына немцы абараняліся 4 месяцы.
Польскі корпус згубіў у той бойцы 924 жаўнераў забітымі, 2930 параненымі, 345 зьніклымі.
Удзел беларусаў у бітве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе 2-га польскага корпусу генэрала Андэрса каля 30% складалі беларусы[1].
З 924 забітых жаўнераў 2-га польскага корпусу на каля падножжа Монтэ-Касына пахаваны 264 беларусы[1] (па іншых падліках — 180[2]).
Каля 10 000 зь іх было адзначана пасьля Памятным крыжам Монтэ-Касына.
Лёс беларускіх «андэрсаўцаў»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля вайны шмат беларусаў з 2-га польскага корпусу засталося жыць у Вялікабрытаніі, іншыя разьехаліся па сьвеце.
У 1946—1948 гадах больш за 1000 удзельнікаў бітвы вярнулася на Беларусь[3].
У ночы з 31 сакавіка на 1 красавіка 1951 году ў СССР 4520 «андэрсаўцаў» былі арыштаваныя, пазбаўленыя маёмасьці, узнагародаў і высланыя ў лягэры Казахстану і Сыбіры[4]. Пасьля 1992 году польская дзяржава пачала выдаваць дублікаты ўдзельнікам бітвы пад Монтэ-Касына ці іх нашчадкам.
У 2004 годзе зь беларусаў, што ўдзельнічалі ў бітве, застаўся жывы толькі адзін чалавек: — 92-гадовы Якуб Конан, які жыў у мястэчку Бярэзінскае, Маладэчанскі раён[5]. Памёр 20 чэрвеня 2012 году. Пахаваны ў мястэчку Бярэзінскае, Маладэчанскі раён[6].
Беларусы, удзельнікі бітвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кастусь Акула — празаік, паэт, драматург
- Віктар Астроўскі — сын Радаслава Астроўскага[7]
- Вінцэнт Жук-Грышкевіч — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік, журналіст
- Хведар Кажаневіч — радны БНР, дзяяч беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі[8]
- Пятро Конюх — опэрны сьпявак
- Кастусь Маскалік — грэка-каталіцкі сьвятар, сябра Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі
- Язэп Пітушка — беларускі грамадзкі дзеяч, сябра Беларускай Сялянска–Работніцкай Грамады, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі
- Віктар Сянкевіч — заснавальнік Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху ў Польскіх узброеных сілах на Захадзе (1944—1946)
- Пётра Сыч — пісьменьнік, мэмуарыст, журналіст Радыё Свабода
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2007 годзе амбасада Беларусі ў Рыме правяла памятную цырымонію ў гонар беларусаў, якія загінулі пры Монтэ-Касына. Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Італьянскай Рэспубліцы Аляксей Скрыпка і мэр гораду Касына Бруна Вінчэнца Шытарэльлі ўсклалі кветкі да мэмарыялу ваенных могілак[9].
20 траўня 2014 году ў Італію прыляцела невялікая група мастакоў дзеля правядзеньня пленэра на месцы баявых дзеяньняў на гары Монтэ-Касына. Да падножжа мэмарыяла быў ускладзены беларускі сьцяг, кветкі і бел-чырвона-белая стужка[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Монтэ-Касіна… Подзьвігу народа жыць у вякох сайт Правага альянсу
- ^ Беларусы й нараджэнцы Беларусі, палеглыя падчас бітвы за Монтэ-Касіна й пахаваныя на тамтэйшых могілках Юры Грыбоўскі, Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна
- ^ Паляшук Іван Кляўчэня: з Арміі Андэрса — у Сібір(недаступная спасылка) Павел Дайлід Газета для вас №7, 2003
- ^ Памяць Монтэ-Касіна/ Беларускія салдаты на Заходнім фронце ў бітве на італьянскай зямлі(недаступная спасылка) Вераніка КАЖАНЕЦ Новы Час №7, 2003
- ^ Юры Грыбоўскі: «Бітва пад Монтэ-Касіна — белая пляма беларускай гісторыі» Радыё Свабода, 11 кастрычніка 2004
- ^ - Наша Ніва: Памёр Якуб Конан — апошні беларус-удзельнік бітвы пад Монтэ-Касіна Наша Ніва
- ^ РАДАСЛАЎ АСТРОЎСКІ — успаміны Барыса Кіта
- ^ Памёр Хведар Кажаневіч — адзін з апошніх жаўнераў, якія штурмавалі Монтэ‑Касіна(недаступная спасылка), Наша Ніва, 3 траўня 2007
- ^ Амбасада Беларусі ў Рыме правяла памятную цырымонію ў гонар беларусаў, якія загінулі пры Монтэ-Касіна, Хартыя 97, 10 траўня 2007
- ^ Монтэ-Касіна, ужо не далёкая гара Беларускі гістарычны партал
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пётра Сыч «Сьмерць і салаўі» (Успаміны афіцэра-Беларуса спад Монтэ-Касыно).
- Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна //Бібліятэка Бацькаўшчыны. — Менск. — 2004; Беларускі кнігазбор, 2006.
- Болбас, В. Макі Монтэ-Касіна // Палац: літаратурны альманах. Гомель. № 1, 2013 / укл. А. Бароўскі, Г. Лапацін. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — С. 180—181. — ISBN 978-985-7089-29-1.