Перайсьці да зьместу

Аддзел БГКТ (Польшча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Павятовы аддзел БГКТ»)

Аддзел Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства ў Польшчы былі часткаю апарату ўправы БГКТ.

26 кастрычніка 1965 году сакратар партарганізацыі ПАРП у газэце «Ніва» Ўладзімер Паўлючук выставіў на разгляд ГП БГКТ будову таварыства. Асабліва пра гурткі. Іх, па мысьлі Ўл. Паўлючука, трэба было пераўтварыць. ГП БГКТ пагадзілася з просьбаю Ўл. Паўлючука. Ён жа пачаў пісаць допісы ў газэце «Ніва». Ул. Паўлючук бачыў, што гурток ня можа дзейнічаць. У ім няма людзей, якія б здолелі рабіць справу з-за адсутнасьці ведаў. БГКТ мае дасягненьні, але яны былі зробленыя без удзелу гурткоў. Існавала мастацкая самадзейнасьць, але выдавецкая дзейнасьць, лектарская дзейнасьць, мастацкі рух і г.д., былі адасобленыя ад гурткоў. Па мысьлі Ўладзімера Паўлючука трэба было распусьціць нядзейныя гурткі і засярэдзіць ўвагу на гуртках, дзе нешта робіцца. Яго прапановы прывялі б да скарачэньня колькасьці членаў БГКТ. Мікола Лобач, работнік ГП БГКТ, пісаў у «Ніву», што гурток існуе, калі існуе ў ім самадзейны мастацкі калектыў. Мікола Лобач хацеў адмовіцца ад гурткоў і рабіць з насельніцтвам. Віктар Швед пацьвердзіў, што гурткі нядзейнічаюць, але тое было з-за слабых кадраў. Васіль Дзун, работнік ГП БГКТ, выступіў за захаваньне гуртка. За ім пачалі пісаць допісы ў «Ніву» старыя члены БГКТ. Яны патрабавалі захаваць гурткі. Колішні Старшыня БГКТ Уладзімер Станкевіч выступіў за гурток і БГКТ.

Адмена павятовых аддзелаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1975 годзе 18-ты пленум ЦК ПАРП рашыў правесьці перамены ў земскім падзеле Польшчы. Прыпынілі свае існаваньне 314 паветы. Былі створаныя 49 ваяводзтваў. Галоўны рэдактар газэты «Беластоцкая газэта» Юрковіч стаў работнікам ЦК ПАРП. Першы пісар Беластоцкага выканкаму ПАРП З. Куроўскі стаў Старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў польскае моладзі. Па мысьлі Г. Валкавыкага задума ў зьмене земскага падзелу была толькі для чыстак у дзяржаўных установах Польшчы.

30 траўня 1976 году адбыўся восьмы зьезд БГКТ. Урачыста адзначылі 20-годзьдзе таварыства. Колькасьць таварыства засталося нязьменным з 1972 году. Дзейнічалі: літаб'яднаньне «Белавежа», навуковы гурток і газэта «Ніва». Газэта «Ніва» ў 1976 годзе мела наклад у 8000 асобнікаў. Літаб'яднаньне «Белавежа» правяла 10 літаратурных сэмінараў, выйшлі зборнікі вершаў:

ГП БГКТ зрабіла перад зьездам памятныя мэдалі «ХХ год БГКТ» і ўпершыню выпусьцілі нагрудныя знакі.

ГП БГКТ пераўтварыла будову таварыства. Яна стала простаю. Зьніклі аддзелы. Галоўнае Праўленьне БГКТ непасрэдна зьвязвалася з гурткамі. У БГКТ былі адмененыя ўсе павятовыя аддзелы. ГП БГКТ была напрамую зьвязаная з гурткамі, без пасярэдніцтва аддзелаў.

Працяг дзейнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднак дзейнасьць аддзелаў узялі на сабе гурткі местаў і мястэчак. Гурткі Бельску, Гайнаўкі, Беластоку, Гданску, Варшавы сталі называцца таварышамі аддзеламі. Яны сталі базавымі для іншых гурткоў БГКТ, як правіла на вёсках.