Ад сэрца (зборнік)
Выгляд
«Ад сэрца» | |
па-беларуску: Ад сэрца | |
Жанр: | верш, паэма |
---|---|
Аўтар: | Янка Купала |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1940 |
Выдавецтва: | Беларускае дзяржаўнае выдавецтва |
«Ад сэрца» — зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1940 годзе ў Менску Беларускім дзяржаўным выдавецтвам пры СНК БССР. Тыраж зборніку склаў 5 тысячаў асобнікаў. Савецкі ўрад ў сакавіку 1941 году прысудзіў Я.Купалу за гэты зборнік Дзяржаўную прэмію СССР першай ступені.[1]
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У зборнік увайшлі вершы, напісаныя ў 1937—1939 гады і паэма «Тарасова доля».[2] З пазьнейшых вершаў у зборнік увайшлі вершы «Крым» (1923) і «Улетку» (1926).[1]
Творы зборніку згрупаваны ў чатыры разьдзелы: «Аб Сталіне-сейбіту», «Чырвонай арміі паходы», «Сьвяточныя вершы», «На заходнебеларускія матывы».[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Ад сэрца (зборнік вершаў)» / Аўтары — А.Дз. Атаева, В. Л. Бечык. — С. 28.
- Лойка А.. Як агонь, як вада… — Мн., 1984.
- Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.