Дукшты
Дукшты лац. Dukšty | |||||
лет. Dūkštas | |||||
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Раён: | Ігналінскі | ||||
Вышыня: | 160 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 737 чал. (2020) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-30042 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°31′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. / 55.51667° пн. ш. 26.31667° у. д.Каардынаты: 55°31′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. / 55.51667° пн. ш. 26.31667° у. д. | ||||
Дукшты | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ду́кшты (лет. Dūkštas) — места ў Летуве, каля возера Дукштаў. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Уцянскага павету. Насельніцтва на 2020 год — 737 чалавек. Знаходзяцца за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Дзьвінск. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагіню, Езяросы.
Дукшты — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Дукшты ўтварыўся ад возера Дукштаў[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Дукшты ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як уладаньне Гедройцаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1573 годзе Дукшты перайшлі да Рудамінаў-Дусяцкіх. У 1601 годзе Ян Рудаміна-Дусяцкі фундаваў тут драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дукшты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. У 1813 годзе яны перайшлі да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 годзе тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 годзе адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Пецярбург — Варшава. У 1901 годзе маёнтак перайшоў да Занаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дукшты занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дукшты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Дукшты апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Дукшты Летуве. 28 сьнежня 1956 году яны атрымалі статус места.
-
Агульны выгляд, 1916 г.
-
Царква-мураўёўка, 1915 г.
-
Чыгуначная станцыя, 1916 г.
-
Капліца, 1915—1918 гг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 73 чал.[3]
- XX стагодзьдзе: 1914 год — 726 чал.; 1921 год — 1076 чал.; 1959 год — 1968 чал.; 1970 год — 1444 чал.; 1974 год — 1500 чал.; 1979 год — 1633 чал.; 1985 год — 1600 чал.; 1989 год — 1193 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1070 чал.; 2010 год — 923 чал.; 2020 год — 737 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі (1936)
- Царква Сьвятой Тройцы (1871; Мураўёўкі)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тамаш Зан (1902—1989) — польскі вайсковы дзяяч
- Юры Туронак (1929—2019) — беларускі гісторык
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. P. 95.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Wejssenhof J., Łopaciński A. Dukszty (2) // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 213.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|