Таўрагіны
| Таўрагіны лац. Taŭraginy / Taŭrahiny лет. Tauragnai | |||
| Населены пункт | |||
У цэнтры мястэчка | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Уцянскі | ||
| Раён | Уцянскі | ||
| Першыя згадкі | 1373 | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 192 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 55°26′38″ пн. ш. 25°48′50″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 473 чал. (2011) | ||
| Таўрагіны на мапе Летувы Таўрагіны | |||
Таўрагіны[a][1], Таўрагіні[2] (лет. Tauragnai) — мястэчка ў Летуве, на возеры Таўрагінах. Цэнтар староства Ўцянскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 473 чалавек. Знаходзяцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Уцяны.
Таўрагіны — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Таўрагіны ўтварыўся ад возера Таўрагінаў (Турогаў)[3], назву якога зьвязваюць з словамі «тур» і «рогі»[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Таўрагіны датуецца 1373 годам, калі тут існаваў драўляны замак. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Таўрагіны[2]. У 1387 годзе вялікі князь Ягайла перадаў іх Віленскаму біскупству. У 1433 годзе крыжакі спалілі замак. Пад 1498 годам упамінаецца першы касьцёл.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Таўрагіны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1669 год тут было 40 двароў, на 1775 год — 28.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Таўрагіны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 25 будынкаў, дзеяў касьцёл, працавалі вінакурня і бровар.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Таўрагіны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Таўрагіны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1859 год — 263 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 473 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца могілкавая (XIX ст.)
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ таксама Таўрогыні
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 74.
- 1 2 Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 34.
- ↑ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 22.
- ↑ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. P. 342.
- ↑ Krzywicki J. Tauroginie // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 264.
| ||||||||