Перайсьці да зьместу

Гедройцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гедройцы
лац. Giedrojcy
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Гедройцы — княскі род гербаў Гіпацэнтаўр і Порай, выхадцы зь якога займалі высокія дзяржаўныя, царкоўныя і вайсковыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Першы пісьмовы ўспамін пра род датуецца 1399 годам, калі вялікі князь Вітаўт разглядаў іхную судовую справу зь біскупам віленскім. У часе складаньня Гарадзельскай уніі (1413 год) прынялі герб Порай[1].

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзілі з удзельных князёў, уладаньні якіх знаходзіліся ў вёсцы Гедройцы і ейных ваколіцах на поўнач ад Вільні. 3 XVI ст. карысталіся прыдомкам Даўмонт, што мусіла сьведчыць пра іхнае старажытнае княскае паходжаньне.

У 1-й пал. XV ст. упамінаюцца князі Война, Гоюл[1] і Ягайла Гедройцы, якія падпісалі як сьведкі міжнародныя акты Сьвідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча. Ужо ў XVI ст. існавала шмат галінаў роду. Адна з княскіх лініяў карысталася прозьвішчам Юрага.

У XV ст. у Кракаўскім унівэрсытэце навучалася 6 Гедройцаў. У попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1528 год) значыцца 85 шляхцічаў з прозьвішчам Гедройц, якія выступалі на вайну асобнай харугвай[2].

Найбольш вядомыя з роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Пазднякоў В. Гедройцы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 521.
  2. ^ Насевіч В. Гедройцы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 502.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]