Radzima.org
Radzima.org | |
Слоган | Адметнасьці Беларусі, Летувы і Падляшша |
---|---|
Тып | вэб-сайт |
Даступныя мовы | Беларуская, ангельская, польская і расейская |
Аўтар | Віктар Каліноўскі, Канстанцін Шастоўскі |
Пачатак працы | 2002 |
Рэгістрацыя | Неабавязковая, задарма |
Актуальны стан | Дзейны |
Рэйтынг Alexa | 4322 (2014; у Беларусі) |
www.radzima.org |
Radzima.org («Радзіма майго духу» або «Збор помнікаў зямлі беларускай») — беларускі краязнаўчы рэсурс Інтэрнэту, створаны ў 2002 року. Ідэя і распрацоўка сайту належаць Віктару Каліноўскаму й Канстанціну Шастоўскаму.
На цяперашні момант геаграфія праекту ахоплівае Берасьцейшчыну, Гарадзеншчыну, Віцебшчыну, Магілёўшчыну, Гомельшчыну, Меншчыну, Менск, Смаленшчыну, Браншчыну, Віленшчыну, Падляшша. Рэсурс мае чатыры моўныя вэрсіі — беларускую, ангельскую, польскую і расейскую.
Праект рэалізуе магчымасьць цэнтралізацыі, сыстэматызацыі і сваечасовага абнаўленьня краязнаўчай інфармацыі і ўяўляе сабой даведнік краязнаўчых ведаў. На сайце багата арыгінальнага фотаматэрыялу, можна знайсьці цікавыя гістарычныя зьвесткі непасрэдна пра рэгіёны й мясьціны колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Праект улучае як інфармацыю пра існыя гістарычна-архітэктурныя каштоўнасьці, так і зьвесткі пра страчаную спадчыну.
Кожны наведвальнік можа стаць аўтарам і даслаць свой матэрыял, які будзе прагледжаны і апублікаваны.