Уцянскі павет
Выгляд
| Уцянскі павет | |
| Utenos Apskritis | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Летува |
| Статус | павет |
| Адміністрацыйны цэнтар | Уцяна |
| Улучае | 6 раёнаў |
| Найбуйнейшыя гарады | Уцяна, Вісагіня, Анікшты, Езяросы |
| Дата ўтварэньня | 19 ліпеня 2004 году |
| Кіраўнік | Петрас Марцінкевічус |
| Афіцыйныя мовы | летувіская |
| Насельніцтва (2016) | 137 260 (9-е месца) |
| Шчыльнасьць | 19,1 чал./км² |
| Плошча | 7201 км² (5-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Уцянскага павету | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+2 |
| Код ISO 3166-2 | LT-UT |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Уця́нскі паве́т (па-летувіску: Utenos apskritis) — адзін зь дзесяці паветаў Летувы. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы краіны. Мяжуе з Латвіяй, Беларусьсю, а таксама з Панявескім і Віленскім паветамі. Сталіцай зьяўляецца горад Уцяна. Павет утвораны 19 ліпеня 1994 году. Плошча павету складае 7201 км², насельніцтва — 137 260 чалавек (2016 год).
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Павет дзеліцца на 6 раёнаў:
- Уцянскі раён (сталіца Ўцяны)
- Анікштаўскі раён (сталіца Анікшты)
- Ігналінскі раён (сталіца Ігналіна)
- Маляцкі раён (сталіца Маляты)
- Езяроскі раён (сталіца Езяросы)
- Вісагінскае самакіраваньне (Вісагіня)
Гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У павеце знаходзяцца 10 гарадоў, самымі вялікімі зь якіх зьяўляюцца:
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Юры Туронак (па-польску: Jerzy Turonek; 1929, Дукшты — 2019) — польскі гісторык беларускай нацыянальнасьці, дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Уцянскі павет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

