Вята (вёска)
Вята лац. Viata | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Мёрскі |
Сельсавет: | Павяцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2152 |
СААТА: | 2233839041 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°46′55″ пн. ш. 27°36′38″ у. д. / 55.78194° пн. ш. 27.61056° у. д.Каардынаты: 55°46′55″ пн. ш. 27°36′38″ у. д. / 55.78194° пн. ш. 27.61056° у. д. |
± Вята | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вя́та[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяце пры ўтоку яе ў Дзьвіну. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавету Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2014 год — 8 чалавек.
Вята — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Вяту зьмяшчаецца ў прывілеі вялікага князя Жыгімонта Старога ад 24 кастрычніка 1515 году ўладальніку гэтых мясьцінаў Івана Сапегу на пабудову пры ўтоцы Вяты ў Дзьвіну замка, заснаваньне мястэчка, торгу і корчмаў. У 1556 годзе Вята знаходзілася ў валоданьні князёў Пронскіх, а ў 1566 годзе «двор» зь мястэчкам перайшлі да ваяводы рускага Мікалая Сіняўскага[3].
Вяцкі замак значыцца на мапах Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стагодзьдзяў, аднак пазьней зьвестак пра яго няма. Напэўна, у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў маскоўскія захопнікі зруйнавалі замак, па чым ён не аднавіўся.
Па першым і другім падзелах Рэчы Паспалітай Вята стала пагранічным паселішчам, тут збудавалі назіральную вежу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вята апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. У гэты час тут было 20 двароў. У вайну 1812 году ў вёсцы стаяў францускі гарнізон. На 1893 год у Вяце было 13 двароў, маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Мірскіх.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вяту занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вята абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[4].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вята апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут дзейнічала школа, працавалі карчма і кардонная фабрыка, на якой было каля 10 работнікаў. У 1930-я гады ў Вяце было каля 45 двароў. У 1937 годзе тутэйшая капліца займела адсыловы звон[5].
У 1939 годзе Вята ўвайшла ў БССР, у склад Павяцкага сельсавету Мёрскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
На 2014 год на месцы вёскі існавала 5—6 хутароў уздоўж берага ракі Дзьвіны, адлегласьць паміж крайнімі хутарамі — 2,5 км.
-
Замкавыя валы, 1930 г.
-
Касьцёл, 1937 г.
-
Асьвячэньне звона, 1937 Г.
-
Звон, 1937 г.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 131 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1865 год — 61 душа рэвізорская; 1893 год — 166 чал., зь іх 160 каталікоў і 6 праваслаўных[6]
- XX стагодзьдзе: 1930 год — каля 300 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2014 год — 8 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1905)
- Могілкі: капліца
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 158.
- ^ Васільеў С. Вята: Мекка для археолагаў // Міёрскія навіны. 18 верасьня 2013 г.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Сіўко Ф. Капліца ў Вяце // Ave Maria. № 11 (90), 2002 г.
- ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 270
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Васільеў С. Вята: Мекка для археолагаў // Міёрскія навіны. 18 верасьня 2013 г.
- Сіўко Ф. Капліца ў Вяце // Ave Maria. № 11 (90), 2002 г.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|