Замошша (Браслаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Замошша
трансьліт. Zamošša
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Браслаўскі
Сельсавет: Ахрэмаўскі
Насельніцтва: 313 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2153
Паштовы індэкс: 211973
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°29′46″ пн. ш. 27°5′7″ у. д. / 55.49611° пн. ш. 27.08528° у. д. / 55.49611; 27.08528Каардынаты: 55°29′46″ пн. ш. 27°5′7″ у. д. / 55.49611° пн. ш. 27.08528° у. д. / 55.49611; 27.08528
Замошша на мапе Беларусі ±
Замошша
Замошша
Замошша
Замошша
Замошша
Замошша
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Замо́шша[1] — вёска ў Беларусі, на берагах азёраў Шылава і Сярэдніку (Замоскага). Уваходзіць у склад Ахрэмаўскага сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 313 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Браслава, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Шаркоўшчына; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Шаркоўшчына.

Замошша — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Замошша (пад назвай Данішэўшчына) датуецца 1504 годам, калі вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў яго М. Мікулічу замест страчаных апошнім уладаньняў на Смаленшчыне. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1541—1566 і 1600—1754 гадох Замошша знаходзілася ў валоданьні Сапегаў, па сярэдзіне XVIII ст. — Лапацінскіх, Бужынскіх, Юндзілаў, Ромераў, Козел-Паклеўскіх. У 1761 годзе кашталян смаленскі С. Бужынскі фундаваў тут драўляную царкву Сьвятых Пятра і Паўла, якой адпісаў 4,5 валокі зямлі, царкоўнае начыньне, правы карыстаньня лесам і азёрамі. У 1794 годзе за часамі паўстаньня Т. Касьцюшкі каля мястэчка адбылася сутычка паміж паўстанцамі і расейскімі карнікамі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старая царква, каля 1900 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Замошша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. У 1800 годзе мястэчкам супольна валодалі С. Бужынскі і царкоўная плябанія, тут было 22 двары, драўляная царква, плябанія, драўляны маёнтак на беразе возера Сярэдніка, млын-вятрак. У Вайну 1812 году праз 3амошша ў чэрвені праходзілі расейскія войскі, тут знаходзіліся галоўныя кватэры імпэратара Аляксандра I, у ліпені — камандзіра кавалерыйскага корпусу францускай арміі І. Мюрата.

Новая царква, 1930-я гг.

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў ваколіцах 3амошша 7—8 траўня 1863 году разьмяшчаўся паўстанцкі аддзел на чале зь Я. Ельскім-Ёдкам. У канцы XIX ст. у мястэчку было 28 дамоў, драўляная царква, маёнткі Стары і Новы (разам 653 дзесяціны зямлі).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Замошша абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Замошша апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ёдкаўскай гміне Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку было 65 двароў, царква, касьцёл, школа, пошта, «дом людовы» (клюб), малачарня, некалькі прыватных і каапэратыўных крамаў. У 1930-я гады дзейнічалі курсы вясковых гаспадыняў.

У 1939 годзе Замошша ўвайшло ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Ахрэмаўскага сельсавету Браслаўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 93 двары, на 1995 год — 132.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 109 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1865 год — 78 душ рэвізорскіх[3]; 1869 год — 191 чал.[4]; 1900 год — 229 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1931 год — 348 чал.; 1971 год — 275 чал.; 1995 год — 365 чал.[5]; 1999 год — 356 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 313 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Замошшы працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клюб, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На заходняй ускраіне Замошша гарадзішча VI ст. да н. э. — III ст. н. э., за 1 км на поўдзень ад вёскі курганны могільнік.

  • Царква Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (2-я палова XIX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл
  • Сядзібы «Замошша Новае» і «Замошша Старое»
  • Царква Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (1761)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 98
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Łopaciński A. Zamosz // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 386.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
  5. ^ Шыдлоўскі К. Замошша // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 403.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Замошша (Браслаўскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў