Салокі
Салокі лац. Sałoki | |||||
лет. Salakas | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Раён: | Езяроскі | ||||
Насельніцтва: | 519 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°34′41″ пн. ш. 26°7′59″ у. д. / 55.57806° пн. ш. 26.13306° у. д.Каардынаты: 55°34′41″ пн. ш. 26°7′59″ у. д. / 55.57806° пн. ш. 26.13306° у. д. | ||||
Салокі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Салокі[a][1] (лет. Salakas) — мястэчка ў Летуве, на беразе возера Лодзяў. Цэнтар староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек.
Салокі — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, побач зь якім праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Салокі ўтварыўся ад колішняга возера Салокаў[2].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Solok (18 сакавіка 1496 году, 2 лістапада 1497 году[3] і 1512 год[4]); в Солоку (1553 год)[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Салокі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў гэтую мясцовасьць Віленскаму біскупству.
Пад 1552 годам Салокі ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Салокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку быў 81 будынак.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Салокі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Салокі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[6]. Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе яны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 1083 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 519 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца Сьвятога Яна Непамука (1930)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1911)
- Могілкі татарскія
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл
-
Капліца
-
Старая камяніца
-
Стары драўляны будынак
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ таксама Салакі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 74.
- ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. P. 287.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 511, 521.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 216.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 167.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ^ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 59.
|