Перайсьці да зьместу

Ёды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ёды
лац. Jody
У цэнтры вёскі
У цэнтры вёскі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Шаркоўшчынскі
Сельсавет: Ёдзкі
Насельніцтва: 424 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2154
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°27′5.9″ пн. ш. 27°13′53.6″ у. д. / 55.451639° пн. ш. 27.231556° у. д. / 55.451639; 27.231556Каардынаты: 55°27′5.9″ пн. ш. 27°13′53.6″ у. д. / 55.451639° пн. ш. 27.231556° у. д. / 55.451639; 27.231556
Ёды на мапе Беларусі ±
Ёды
Ёды
Ёды
Ёды
Ёды
Ёды
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ёды[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Густатцы. Цэнтар сельсавету Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 424 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на паўночны захад ад мястэчка і чыгуначнай станцыі Шаркоўшчыны.

Ёды — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся драўляная барокавая Ільлінская царква і клясыцыстычны палац Лапацінскіх, помнікі архітэктуры XVIII ст.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Ёды датуецца 1701 годам, калі ўладальнікі мястэчка Сапегі перадалі яго ў заставу Масальскім.

У 1742 годзе Ёды набыў Мікалай Лапацінскі, падчашы амсьціслаўскі. Каля 1754 году з фундацыі Лапацінскіх у мястэчку збудавалі царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ёды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год тут было 15 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ёды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ёды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ёды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Ёды ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці.

На 1997 год у Ёдах было 188 двароў. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 179 чал.; 1882 год — 423 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 483 чал.[4]; 1999 год — 479 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2014 год — 424 чал.

У Ёдах працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, аптэка, пошта, лясьніцтва. Дзеюць касьцёл і царква.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сядзібна-паркавы комплекс Лапацінскіх (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Ільлі (1754)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 496.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Łopaciński A. Jody // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 597
  4. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 407.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]