Ігналінскі раён
Выгляд
| Ігналінскі раён | |
| Ignalinos rajono savivaldybė | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Летува |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Уцянскі павет |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ігналіна |
| Улучае | 12 старостваў |
| Найбуйнейшыя гарады | Ігналіна, Дзіджасалы, Відзішкі |
| Дата ўтварэньня | чэрвень 1950[1] |
| Кіраўнік | Laimutis Ragaišis[d] |
| Афіцыйныя мовы | летувіская |
| Насельніцтва (2007) | 20 625 (0,5%, 52-е месца) |
| Шчыльнасьць | 14,9 чал./км² |
| Плошча | 1 447 км² (2,2%, 18-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Ігналінскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+2 |
| Код ISO 3166-2 | LT-09 |
| Тэлефонны код | +386 |
| Паштовыя індэксы | 30001[1] |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Ігналінскі раён (па-летувіску: Ignalinos rajono savivaldybė) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Летувы, у складзе Ўцянскага павету. Раён адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Ігналінскі раён зьяўляецца адным з самых малазаселеных у Летуве.
Паселішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Ігналінскім раёне знаходзяцца наступныя населеныя пункты:
- 2 гарады — Дукшты і Ігналіна;
- 3 мястэчкі — Мелагена, Рымшы і Цверачы;
Колькасьць насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ігналіна — 6591 чал;
- Дзіджасалы (Вялікая Вёска) — 1744 чал;
- Відзішкі — 1084 чал;
- Дукшты — 1070 чал;
- Казіцішкі — 383 чал;
- Стрыгайлішкі — 334 чал;
- Новыя Дагулішкі — 313 чал;
- Канюка — 307 чал;
- Мелагена — 286 чал;
- Рымшы — 274 чал.
Староствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ігналінскі раён складаецца з 12 старостваў:
- Цэйкінскае (па-летувіску: Ceikinių seniūnija)
- Дзіджасальскае (па-летувіску: Didžiasalio seniūnija)
- Дукштскае (па-летувіску: Dūkšto seniūnija)
- Ігналінскае (па-летувіску: Ignalinos seniūnija)
- Ігналінскае гарадзкое (па-летувіску: Ignalinos miesto seniūnija)
- Казіцішкаўскае (па-летувіску: Kazitiškio seniūnija)
- Лінкмянскае (па-летувіску: Linkmenų seniūnija)
- Мелагенскае (па-летувіску: Mielagėnų seniūnija)
- Новадагулішкаўскае (па-летувіску: Naujojo Daugėliškio seniūnija)
- Рымшаўскае (па-летувіску: Rimšės seniūnija)
- Цьверацкае (па-летувіску: Tverečiaus seniūnija)
- Відзішкаўскае (па-летувіску: Vidiškių seniūnija)
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Станіслаў Булак-Балаховіч (1883, в. Мэйшты — 1940) — вайсковы дзяяч
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ігналінскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б Ignalinos rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija Online (лет.)
