Перайсьці да зьместу

Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Скідзель)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Скідзель
Каардынаты 53°35′46.94″ пн. ш. 24°15′49.51″ у. д. / 53.5963722° пн. ш. 24.2637528° у. д. / 53.5963722; 24.2637528Каардынаты: 53°35′46.94″ пн. ш. 24°15′49.51″ у. д. / 53.5963722° пн. ш. 24.2637528° у. д. / 53.5963722; 24.2637528
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня 1870
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Каплі́ца Ўнебаўзя́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і — помнік архітэктуры другой паловы XIX ст. у Скідзелі. Знаходзіцца на наўночна-ўсходняй ускраіне места, у прысядзібным парку пад адрасам вуліца Зарэчная, 40. Твор архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Мураваную капліцу ў Скідзелі збудавалі ў 1870 годзе як родавую пахавальню князёў Чацьвярцінскіх. Да 1939 году дзейнічала як родавы касьцёл.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У будынку разьмясьцілі вайсковы камісарыят і курсы кіроўцаў. У 1990 годзе капліцу вярнулі каталікам.

Помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём, узьняты на высокі 3-ярусны цокаль, зь 5-граннай апсыдай, над якой 2-схільны дах пераходзіць у вальмавы. З бакоў галоўнага фасада ўзвышаюцца дзьве круглыя вежы-званіцы, паміж якімі трыкутны франтон з стральчатым акном-трыфорыюмам у тымпане. З паўночнага боку далучаецца прыбудаваная пазьней закрысьція. Перад уваходам разьмяшчаецца тэраса з трынаццацьцю прыступкамі.

Унутраная прастора перакрываецца стральчатым крыжовым скляпеньнем на падпружных арках і рэбрах-гуртах, абапёртых на насьценныя пілястры-пілёны, апсыда перакрываецца стральчатай конхай[1].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 332.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Д000217