Перайсьці да зьместу

Палацава-паркавы комплекс Чацьвярцінскіх (Скідзель)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Чацьвярцінскіх
Брама сядзібы Чацьвярцінскіх
Брама сядзібы Чацьвярцінскіх
Краіна Беларусь
Места Скідзель
Каардынаты 53°35′49.24″ пн. ш. 24°15′35.71″ у. д. / 53.5970111° пн. ш. 24.2599194° у. д. / 53.5970111; 24.2599194Каардынаты: 53°35′49.24″ пн. ш. 24°15′35.71″ у. д. / 53.5970111° пн. ш. 24.2599194° у. д. / 53.5970111; 24.2599194
Дата заснаваньня XIX ст.
Палацава-паркавы комплекс Чацьвярцінскіх на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Чацьвярцінскіх
Палацава-паркавы комплекс Чацьвярцінскіх
Палацава-паркавы комплекс Чацьвярцінскіх

Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Чацьвярці́нскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Скідзелі. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне места. Твор архітэктуры клясыцызму і рамантызму.

Комплекс складаўся з палаца, флігеля, гаспадарчых пабудоваў, брамы і парку.

Палац. Н. Орда, 1861—1877 гг.

Сядзіба ў Скідзелі знаходзілася ў валоданьні Чацьвярцінскіх і сфармавалася ў XIX ст. У 1898 годзе збудавалі мураваную ўязную браму[1].

Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў П-падобны ў пляне будынак.

Захаваліся творы архітэктуры малых формаў: капліца, уязная брама ў выглядзе дзьвюх круглых мураваных вежаў з конусападобнымі дахамі.

Парк рэгулярна-пэйзажнага тыпу. Плошча 4,8 га. На тэрыторыі парку 2 каналы. У ніжняй частцы захаваліся рэшткі старых прысадаў зь ліпы, горкага каштану звычайнага, грабовыя шпалеры. Верхняя частка парку мае багаты дэндралягічны склад. Растуць экзоты — хвоя вэймутава, ліпа амэрыканская буйналістая, айва японская, ясень звычайны ніцы ды іншыя.

  1. ^ Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Минск, 1989.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]