Скідзельскі цукровы камбінат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скідальскі цукровы камбінат
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Першы беларускі цукровы завод
Заснаваная 2 сакавіка 1951 (73 гады таму)
Разьмяшчэньне Скідаль, Гарадзенскі раён, Беларусь
Ключавыя фігуры Зьміцер Ягораў, Уладзімер Губарэвіч
Галіна Харчовая прамысловасьць
Прадукцыя Цукар, жамярына, лімонная кісьля, патака, вапна
Абарачэньне 1189,2 млрд рублёў (2012; $142,1 млн)
Апэрацыйны прыбытак 5779 млн руб ($691 тыс)
Чысты прыбытак 1521 млн руб ($182 тыс)
Лік супрацоўнікаў 1072 (2012)
Матчына кампанія Белдзяржхарчпрам

Скідальскі цукровы камбінат — першы ў Беларусі цукровы завод, заснаваны ў 1951 годзе. На 2011 г. улучаў цэх перапрацоўкі сухіх грануляваных жамерын з буракоў сутачнай магутнасьцю 300 тонаў (загрузка 2010 г. — 260 т.), мыйны комплекс магутнасьцю 8 тыс.т. буракоў за содзень, выпарную станцыю на 10 тыс. т. буракоў за содзень, сілас на 15 тыс. т. (пабудаваны ў 1998 г.) і адзіны ў Беларусі цэх па вытворчасьці лімоннай кісьлі (запушчаны ў 1961 г.; вытворчасьць 1,6 тыс.т. у 2010 г.). На 2010 г. цукар фасаваўся ў мяхі па 50 кіляграмаў (85% ад агульнага вырабу цукру), у лямінаваныя пакеты па 5 і па 3 кг, у папяровыя пакеты па 1 кг, і па 5 грамаў у так званыя сьцікі, і прэсаваны цукар па 1 кіляграме. Таксама выраблялася мэляса і дэфэкат.

Звыш паловы цукру пастаўляе за мяжу. Асноўнымі пакупнікамі ў Беларусі зьяўляюцца кандытарскія фабрыкі «Камунарка», «Чырвоны Мазыранін» (Гомельская вобласьць) і «Чырвоны харчавік» (Бабруйск, Магілёўская вобласьць), а таксама гандлёвыя сетка «Белбакалея» Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь. Сыравіна цягам 4 месяцаў (у верасьні—сьнежні) паступае ад 17 фэрмэрскіх гаспадарак і сельскагаспадарчых вытворчых каапэратываў (СВК) у 6 раёнах Гарадзенскай вобласьці з плошчы 17,5 тыс. гектараў (валавы збор 2010 г. — 860 тыс.т. цукровых буракоў).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1946 г. пачалося будаўніцтва Беларускага цукровага заводу, які запусьцілі ў 1951 годзе. У 1993 г. увялі ў дзеяньне вытворчасьць магутнасьцю 3 тыс. т. цукру за суткі[1]. 16 жніўня 1993 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ухваліў пастанову №522 аб ператварэньні прадпрыемства ў ААТ, якое адбылося ў 1997 годзе. У 2010 г. завод вырабіў 167 тыс. тонаў цукру, у тым ліку 93 тыс. т. з 769 тыс. т. цукровых буракоў і 71,5 тыс. т. з цукру-сырцу. Сярэднесутачная перапрацоўка дасягнула 7 тыс. т. буракоў. Пастаўкі за мяжу склалі 104 тыс. т. (63%) цукру (тыс.т.: 37,5 — у Расею, 26 — ва Ўкраіну, па 10 — у Казахстан, Кыргыстан і Ўзбэкістан, 1 — у Летуву), каля 23 тыс. т. сушаных жамерын і каля 800 т. лімоннай кісьлі агульным коштам $81 мільёнаў. Магутнасьць вытворчасьці складала 7,5 тыс. т. за суткі[2]. У 2011 г. штодня выпускалася 850 тонаў цукру і адгружалася да 10 вагонаў звыш 6 тонаў[3].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Міхаіл Цяцерын (1951-1958)
  • Уладзімер Каханоўскі (1967-1993)
  • Генадзь Карамушка (1993-2006)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]