Купалаўскія чытаньні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 11:40, 14 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Купалаўскія чытаньні — адна з формаў папулярызацыі ведаў пра жыцьцё і творчасьць першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, прафэсійны форум для абмеркаваньня навуковых дасягненьняў і праблемаў купалазнаўства.

Першай навуковай купалаўскай канфэрэнцыяй лічыцца вечар, прысьвечаны саракагодзьдзю зь дня нараджэньня паэта, які адбыўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце 19 сакавіка 1922 году [1].

Правядзеньне рэгулярных купалаўскiх чытаньняў было распачатае ўжо пасьля сьмерці Янкі Купалы яго жонкай Уладзiславай Луцэвіч. Купалаўскія чытаньні ладзіліся ў музэі паэта з 1940-х гадоў[2] і ў Вязынцы з 1950-х гадоў[3].

Міжнародныя купалаўскія чытаньні

У 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы Жанны Дапкюнас быў пакладзены пачатак традыцыі правядзеньня Міжнародных купалаўскіх чытаньняў як міжнароднай навуковай канфэрэнцыі.

Пачынаючы з 1996 году, сталым суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытаньняў разам з Літаратурным музэям Янкі Купалы зьяўляецца Міжнародны фонд Янкі Купалы. У чытаньнях прымаюць удзел навукоўцы, літаратуразнаўцы і літаратары зь Беларусі, Летувы, Латвіі, Польшчы, Расеі, Украіны, Вялікабрытаніі, ЗША і Нямеччыны. Матэрыялы чытаньняў выдаюцца асобнымi друкаванымі зборнiкамi.

---
Нумар    Год правядзеньня    Тэма чытаньняў
І   1995   «Спадчына Янкі Купалы і яго музэй у сучасным асэнсаваньні»
ІІ   1996   "Янка Купала і «Наша Ніва» [4]
ІІІ   1997   «Янкі Купала — публіцыст» [5]
IV   1998   «Янка Купала і Адам Міцкевіч»[6][7]
V   2000   «Ад тутэйшасьці да нацыянальнасьці:Янка Купала і праблемы беларускага самапазнаньня»[8] [9]
VI   2002   «Янкі Купала і эўрапейскі літаратурны працэс»[10]
VII   2004   «Нараджэньне клясыка: да стагоддзя пачатку беларускамоўнай творчасьцi Янкi Купалы»[11]
VIII   2007   «Мастацкі сьвет Янкі Купалы: клясычна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае»[12] [13][14]
IX   2009   «Творчасьць Янкі Купалы — духоўны і эстэтычны фэномэн»[15][16][17][18]
X   2012   заплянаваныя[19]
---

Купалаўскія чытаньні ў Горадні

Акрамя Менску традыцыю купалаўскіх чытаньняў здаўна падтрымлівае Горадня. У Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце ў 1958—1965 гадох купалаўскія чытаньні праводзіліся штогод.

Пасьля доўгага перапынку яны былі адноўленыя ў 1995 годзе на філялягічным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага унівэрсытэту імя Янкі Купалы як навуковая канфэрэнцыя, якая раз на два гады зьбірае купалазнаўцаў у Горадню[20]. Апошнія, восьмыя па ліку, Рэспубліканскія купалаўскія чытаньні прайшлі ў Горадні ў лютым 2010 году[21].

Літаратура

  • Купалаўскія чытанні: навуковая канферэнцыя, прысвечаная 106-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы і 80-годдзю яго першага зборніка "Жалейка". Склад. С. Майхровіч. Рэд. калегія: А.Лойка, В.Рагойша, Ж.Дапкюнас. — Мінск, Літаратурны музей Янкі Купалы, 1991. - 92 с.
  • Спадчына Янкі Купалы і яго музей у сучасным асэнсаванні: міжнародная навуковая канферэнцыя. Склад. А. Хатэнка. Рэд. рада: Ж.Дапкюнас,В.Рагойша, С. Панізнік. — Мінск, Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 1996. — 64 с.
  • Янка Купала і «Наша Ніва»: міжнародная навуковая канферэнцыя, 7-8 кастрычніка 1996 г. Склад. С. Панізнік. Рэд. рада: Ж.Дапкюнас,В.Рагойша, С. Панізнік. — Мінск, Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 1997. — 200 с.
  • Янка Купала — публіцыст: ІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні, 20-21 кастрычніка 1997 г., Мінск. Уклад. С.Панізнік; Рэд. рада: Ж.Дапкюнас і інш. — Мінск, 1998.
  • Янка Купала і Адам Міцкевіч: IV Мiжнародныя купалаўскiя чытаннi, Менск, 9 верасня 1998 г.: Да 200-годдзя зь дня нараджэння А.Мiцкевiча. З Купалаўскiх мясьцiн: II Мiжнародныя ракаўскiя чытаннi, Ракаў, 10 верасня 1998 г.: Зб. дакл. Пад рэд. Ж.Дапкюнас, В.Рагойшы. — Мінск, 2000.
  • Янка Купала і праблемы беларускага самапазнання: V Мiжнародныя купалаўскiя чытаннi — навуковая канферэнцыя, Мінск, 7-8 снежня 2000 г. Уклад. А.Бурбоўская; Рэдкал.: Ж.Дапкюнас і інш. — Мінск, 2002.
  • Янка Купала і еўрапейскі літаратурны працэс: VI Мiжнародныя купалаўскія чытаннi — навуковая канферэнцыя, Мінск, 4-3 лiпеня 2002 г. Уклад.: А.Бурбоўская; Рэдкал.: В.Рагойша і інш. — Мінск, 2003.
  • Мастацкі свет Янкі Купалы: класычна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае: VIII Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 26-27 чэрвеня 2007 г. Уклад. А. Бурбоўская; рэдкал.: В.Рагойша (гал. рэд.), А. Мацевасян, А. Сташкевіч. — Мінск, 2009.
  • Міжнародныя Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 25-27 лістапада 1997 г., Горадня / Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы. Рэдкал.: Мікуліч М. У.(адк.рэд.) і інш. — Горадня, 1999.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 27 кастрычніка 1999 г., Горадня / Рэд. рада: М. У. Мікуліч (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2000.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 24 кастрычніка 2001 г., Горадня / Рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2002.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні / Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Я. Купалы, 2007 г.; рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2007.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, 2008 г.: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2009.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, 2010 г.: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкалегія: У. І. Каяла (адказны рэдактар) і інш. — Горадня, 2010.

Крыніцы

  1. ^ Купалаўскія навуковыя канферэнцыі і чытаньні
  2. ^ Літаратурныя музэі Беларусі
  3. ^ Наша Ніва, 26 чэрвеня 2007 году
  4. ^ Праграма чытаньняў
  5. ^ Матэрыялы чытаньняў// Каталёг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  6. ^ Янка Купала і Адам Міцкевіч: з Купалаўскіх мясьцін: рэцэнзыя
  7. ^ Матэрыялы чытаньняў// Каталёг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  8. ^ Абвестка аб канферэнцыі
  9. ^ Матэрыялы чытаньняў// Каталёг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  10. ^ Матэрыялы чытаньняў// Каталёг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  11. ^ Артыкул у газэце «Наша Ніва», 26 чэрвеня 2007 году// nn.by
  12. ^ Артыкул у газэце «Наша Ніва», 26 чэрвеня 2007 году// nn.by
  13. ^ Матэрыялы чытаньняў// Каталёг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  14. ^ Матэрыялы канфэрэнцыі // Каталёг ЦНБ АН Беларусі
  15. ^ IX Міжнародныя Купалаўскія чытаньні
  16. ^ Абвестка аб ІХ Купалаўскіх чытаньнях на радыёстанцыі «Беларусь»
  17. ^ У Менску — Купалаўскія чытаньні (фотарэпартаж)// racyja.com
  18. ^ Хто спадчыньнікі Купалы?//газэта «Культура»
  19. ^ Беларусь шырока адзначыць 130-годдзе зь дня нараджэньня Якуба Коласа і Янкі Купалы // Культагляд
  20. ^ Янка Купала і Гародня // «Наша Ніва», 17 сакавіка 2010 году
  21. ^ У Гарадзенскім дзяржаўным універсытэце імя Янкі Купалы адбылася VIII навуковая канферэнцыя «Рэспубліканскія купалаўскія чытаньні»

Вонкавыя спасылкі