Вердзялішкі
| Вердзялішкі лац. Vierdziališki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Астравецкі |
| Сельсавет | Рытанскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°51′47″ пн. ш. 25°52′03″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 5 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1591 |
| Нумарны знак | 4 |
| Вердзялішкі на мапе Беларусі ± Вердзялішкі | |
Вердзялі́шкі[2] — хутар Беларусі, каля ракі Падуб’я. Уваходзяць у склад Рытанскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вердзіла, Вірдзіла, Верцела, пазьней Віртэле або Вэртэль (Werdila, Wirdilo, Vertello[3], Wirtele[4], Wertel[5]) — імя германскага паходжаньня[6][5][3]. Іменная аснова -верд- (-верт-, -вірт-) (імёны ліцьвінаў Верцека, Гальвірд, Явірт; германскія імёны Verdico, Geilwird, Ewirth) паходзіць ад гоцкага wairths, стараверхненямецкага werd 'годны, пачэсны'[7]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Wiertel, Wercel (Wercyl)[8].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[9], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[10]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[11].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да 31 сакавіка 2013 году хутар уваходзіў у склад Кемелішкаўскага сельсавету, які быў перайменаваны ў Рытанскі сельсавет[12].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 6 чалавек
- 2009 год — 5 чалавек[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 69.
- 1 2 Adams K. Considérations nouvelles sur les plus anciens noms germaniques d’origine septentrionale en Catalogne au neuvième et au dixième siècles: le témoignage des documents de l’Archivo Condal de Barcelone // Revue internationale d'onomastique. Nr. 2, 1969. P. 86.
- ↑ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 262.
- 1 2 Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 598.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 991, 1558.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 285.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)