Перайсьці да зьместу

Арвід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Арвід (імя)»)
Arvid
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ahr + Wid
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ярвід, Орвід
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Арвід»

Арвід (Ярвід) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Орвід[a].

Арвід (Aruid, Arwidus[1], Arviðr[2][3], Arvid[4][5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова ар- (імёны ліцьвінаў Арман, Ярмунд; германскія імёны Arman, Aramund) паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[7], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[8].

Адпаведнасьць імя Арвід (лет. Arvydas) германскаму імю Arwid прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[9].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Арвід адпавядае старажытнаму германскаму імю Ervid[10] зь першай асновай ер- (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder), якая паходзіць ад германскага heri 'войска, загон' або heru 'меч'[11]. Такім парадкам, імя Арвід (Ервід) азначае «меч моцы» або «моцнае войска»[12].

У Прусіі бытавала імя Арвід (Арвіда): Arwide (1341 і 1387 гады)[13]; Arwida (1402 год)[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: два чоловеки — Арвидъ (22 чэрвеня 1415 году[14] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[15]; Оръвиду а Сирвиду чотыри чоловеки (1440—1492 гады)[16]; ихъ предкамъ бояромъ, то есть, Бутримови, Стропи и Ярвидови[17], …и Арвидови[18] (22 жніўня 1492 году); Воитеха Арвидович слуга (каля 29 жніўня 1524 году)[19]; Юрыи Арвидовичъ[20], Добко Арвидовичъ з двема браты[21], Павел Оръвидовичъ з братом[22], Ян а Станислав Воитеховичи Орвидовича[23] (1528 год); пана Яна Орвидовича (29 жніўня 1528 году)[24]; я, Станиславъ Войтеховичъ Орвидъ (10 жніўня 1531 году)[25]; за кубернатора тамъ собе, в тои земли выбрали Станислава Орвидовича[26], панъ Станиславъ Орвидъ[27] (1532 год); Войшвил Орвидович (1538 год)[28]; панъ Станиславъ Войтеховичъ Орвидъ (3 студзеня 1541 году)[29]; Миколай Орвидъ (14 верасьня 1542 году)[30]; небожъчык панъ Станиславъ Оръвидъ (28 лістапада 1542 году)[31]; Шимонъ Орвидъ (1567 год)[32]; ur. Piotra Orwida (26 траўня 1660 году)[33]; Johanes Orwid (20 кастрычніка 1655 году)[34]; Hieronim Orwid obiwatel Ziemi żmojdzkiej (23 кастрычніка 1655 году)[35]; frater Petrus Orwid (1714 год)[36]; Thadeus Orwid… Onufrius Orwid (4 сакавіка 1791 году і 20 жніўня 1794 году)[37]; Casimirus Orwid (2 лютага 1793 году)[38].

Орвіды (Orwid) гербу Гейшлітоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[42].

Орвіды з Гедгольда — літоўскі шляхецкі род[43].

Арвідовічы або Арвітовічы (Orwidowicz, Orwitowicz) гербу Гейш[44] — літоўскі шляхецкі род[45].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Арвідышкі.

  1. ^ Іншыя прыклады аналягічнага пераносу націску: імя Даўгерд і прозьвішча Доўгерд (Доўгірд), імя Даўмонт і прозьвішча Домант (Доўмант), імя Жыгімонт і прозьвішча Жыгмант
  1. ^ Gunter M. Studien zu den theriophoren Personennamen der Germanen. — Köln, 1970. S. 37.
  2. ^ Heggstad L., Hødnebø F., Simensen E. Norrøn Ordbok. — Oslo, 1997.
  3. ^ Arviðr, Nordic Names
  4. ^ Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Oslo, 1982. S. 117.
  5. ^ Arvid, Nordic Names
  6. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 138.
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 59.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 164.
  10. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 781.
  11. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  12. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  13. ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 14.
  14. ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 495.
  15. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
  16. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 47.
  17. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 182.
  18. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 218.
  19. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 17.
  20. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 82.
  21. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 158.
  22. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
  23. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 171.
  24. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 73.
  25. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 275.
  26. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 256.
  27. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 257—258.
  28. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 277.
  29. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 229 (10) (1540—1541). — Vilnius, 2003. P. 79.
  30. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 239.
  31. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 250.
  32. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1267.
  33. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 247, 254.
  34. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 297, 321.
  35. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 336.
  36. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 115.
  37. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1791—1794 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  38. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1793 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  39. ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 258—259, 267.
  40. ^ Poplatek J. Wykaz alumnów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1582—1773 // Ateneum Wileńskie. R. 11, 1936. S. 228.
  41. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 142.
  42. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 369.
  43. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на О, Згуртаваньне беларускай шляхты
  44. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 282.
  45. ^ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 13. — Warszawa, 1916. S. 17.