Дукшты: розьніца паміж вэрсіямі
→Гісторыя: дапаўненьне |
стыль |
||
Радок 47: | Радок 47: | ||
|Сайт = |
|Сайт = |
||
}} |
}} |
||
'''Дукшты''' ({{мова-lt|Dūkštas|скарочана}}) — [[горад|места]] ў [[Летува|Летуве]], каля возера [[Дукшты (возера)| |
'''Дукшты''' ({{мова-lt|Dūkštas|скарочана}}) — [[горад|места]] ў [[Летува|Летуве]], каля возера [[Дукшты (возера)|Дукштаў]]. Цэнтар [[Дукштанскае староства|староства]] [[Ігналінскі раён|Ігналінскага раёну]] [[Уцянскі павет|Уцянскага павету]]. Насельніцтва на 2020 год — 737 чалавек. Знаходзяцца за 27 км ад [[Ігналіна|Ігналіны]]; чыгуначная станцыя на лініі [[Вільня]] — [[Дзьвінск]]. Аўтамабільныя дарогі на [[Ігналіна|Ігналіну]], [[Вісагіня|Вісагіню]], [[Езяросы]]. |
||
Дукшты — даўняе [[мястэчка]] [[Браслаўскі павет|гістарычнай Браслаўшчыны]] (частка [[Віленскае ваяводзтва|Віленшчыны]]), на [[беларусы|беларускай]] [[Этнічная тэрыторыя|этнічнай тэрыторыі]]. |
Дукшты — даўняе [[мястэчка]] [[Браслаўскі павет|гістарычнай Браслаўшчыны]] (частка [[Віленскае ваяводзтва|Віленшчыны]]), на [[беларусы|беларускай]] [[Этнічная тэрыторыя|этнічнай тэрыторыі]]. |
Вэрсія ад 17:41, 25 ліпеня 2021
Дукшты | |||||
лет. Dūkštas | |||||
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Раён: | Ігналінскі | ||||
Насельніцтва: | 737 чал. (2020) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-30042 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°31′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. / 55.51667° пн. ш. 26.31667° у. д.Каардынаты: 55°31′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. / 55.51667° пн. ш. 26.31667° у. д. | ||||
Дукшты | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дукшты (лет. Dūkštas) — места ў Летуве, каля возера Дукштаў. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Уцянскага павету. Насельніцтва на 2020 год — 737 чалавек. Знаходзяцца за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Дзьвінск. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагіню, Езяросы.
Дукшты — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Дукшты ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як уладаньне Гедройцаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1573 годзе Дукшты перайшлі да Рудамінаў-Дусяцкіх. У 1601 годзе Ян Рудаміна-Дусяцкі фундаваў тут драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дукшты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. У 1813 годзе яны перайшлі да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 годзе тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 годзе адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Пецярбург — Варшава. У 1901 годзе маёнтак перайшоў да Занаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дукшты занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дукшты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[1]. У 1920 годзе Дукшты апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Дукшты Летуве. 28 сьнежня 1956 году яны атрымалі статус места.
-
Агульны выгляд, 1916 г.
-
Царква-мураўёўка, 1915 г.
-
Чыгуначная станцыя, 1916 г.
-
Капліца, 1915—1918 гг.
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 73 чал.[2]
- XX стагодзьдзе: 1914 год — 726 чал.; 1921 год — 1076 чал.; 1959 год — 1968 чал.; 1970 год — 1444 чал.; 1974 год — 1500 чал.; 1979 год — 1633 чал.; 1985 год — 1600 чал.; 1989 год — 1193 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1070 чал.; 2010 год — 923 чал.; 2020 год — 737 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі (1936)
- Царква Сьвятой Тройцы (1871; Мураўёўкі)
Асобы
- Тамаш Зан (1902—1989) — польскі вайсковы дзяяч
- Юры Туронак (нар. 1929) — беларускі гісторык
Крыніцы
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Wejssenhof J., Łopaciński A. Dukszty (2) // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 213.
Вонкавыя спасылкі
Дукшты — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|