Перайсьці да зьместу

Рэчыца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэчыца
лац. Rečyca
Фантан у цэнтры места
Фантан у цэнтры места
Герб Рэчыцы Сьцяг Рэчыцы
Першыя згадкі: 1213
Магдэбурскае права: ?
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рэчыцкі
Вышыня: 128[1] м н. у. м.
Насельніцтва: 65 940 чал. (2018)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2340
Паштовы індэкс: 247500
СААТА: 3245501000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°22′20.64″ пн. ш. 30°23′16.66″ у. д. / 52.3724° пн. ш. 30.3879611° у. д. / 52.3724; 30.3879611Каардынаты: 52°22′20.64″ пн. ш. 30°23′16.66″ у. д. / 52.3724° пн. ш. 30.3879611° у. д. / 52.3724; 30.3879611
Рэчыца на мапе Беларусі ±
Рэчыца
Рэчыца
Рэчыца
Рэчыца
Рэчыца
Рэчыца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт (рас.)

Рэ́чыца — места ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 65 940 чалавек[2]. Знаходзіцца за 50 км ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Каленкавічы, вузел аўтамабільных дарог на Гомель, Каленкавічы, Шацілавічы, Жлобін, Лоеў, Хвойнікі. Рачны порт.

Рэчыца — места, адзін з гістарычных цэнтраў Панізоўя, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Тапонім Рэчыца, відаць, утварыўся ад назвы ракі Рэчыцы. Тым часам гідронім паходзіць ад славянскага слова рака[3].

Існуе меркаваньне[4], што Рэчыца ўпершыню ўпамінаецца пад 1079 годам у паданьні пра Ўваскрасенскую царкву. Аднак сучасныя энцыкляпэдычныя даведнікі датуюць першы ўпамін 1213 годам, калі паселішча ўпамінаецца ў Густынскім летапісе як горад Чарнігаўскага княства.

У ХІ—ХІІІ стагодзьдзях Рэчыца знаходзілася ў валоданьні кіеўскіх і чарнігаўскіх князёў.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIV стагодзьдзі за часамі княжаньня Гедыміна Рэчыца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 1392—1430 гадох яна знаходзілася ў валоданьні вялікага князя Вітаўта, які збудаваў тут умацаваны замак «з хваёвага дрэва». З XV стагодзьдзя места стала цэнтрам староства.

У лісьце ад 30 траўня 1529 году кароль Жыгімонт Стары засьведчыў, што рэчыцкі дзяржаўца Сямён Палазовіч[5]

в той волости нашой Речыцкой своими немалыми наклады чынил и великою пильностью и нелитованьем горла своего, на пустом месте на нас, господаря, замок збудовал и оборонами всякими за свои властныи пенязи тот замок наш вспомог, и который люди, подданные наши тамошнии, для великого нагобанья от неприятелей наших Москвич и Татар и Турков розышлись были розно прочь, он тых подданных наших собрал и место под тым замком осадил.
Аляксандар Слушка, староста рэчыцкі

26 жніўня 1561 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў Рэчыцы рэвізорскую уставу, пацьверджаную 15 траўня 1596 году Жыгімонтам Вазам. Гэтая ўстава ўсталёўвала павіннасьці і правы жыхароў места і часам памылкова разглядаецца як прывілей на Магдэбурскае права. Існуе меркаваньне (на падставе пячаткі гродзкага суду), што ў XVІ стагодзьдзі Рэчыца пачала карыстацца гербам: «у срэбным полі чырвоная двухраговая харугва з Пагоняй на ёй»[6]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Рэчыца стала цэнтрам павету Менскага ваяводзтва. У 1596 годзе места на пэўны час захапілі казакі Налівайкі[7].

У 1603 годзе ў Рэчыцы спыняўся будучы губэрнатар адной з брытанскіх калёніяў ў Паўночнай Амэрыцы Джон Сьміт, які пакінуў апісаньне места. У 1634 годзе ваявода менскі Аляксандар Слушка, які раней быў старостам рэчыцкім, заснаваў тут дамініканскі кляштар і касьцёл Сьвятой Тройцы. Кляштар меў невялікую бібліятэку ў 270 тамоў (у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, у 1862 годзе згарэў драўляны касьцёл). З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай ў 1654 годзе казацкія загоны Залатарэнкі спалілі Рэчыцу і замак. Пачаўся заняпад мескіх умацаваньняў. У 1734 годзе Рэчыцкае староства перайшло ў валоданьне Радзівілаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Рэчыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1796 годзе таксама стала цэнтрам павету Менскай губэрні. На 1825 год у месьце было 325 двароў, дзеялі 4 царквы, працавалі 12 корчмаў, на 1848 год — 445 двароў, на 1862 год — 2 мураваныя і 588 драўляных будынкаў, дзеялі 2 царквы, касьцёл, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2-клясная жаночая царкоўнапрыходзкая школа і 22 крамы. Праз Рэчыцу праходзіў тракт з Рагачова ў Чарнігаў, існавала паштовая станцыя. Дзеяла прыстань і паромная пераправа праз Дняпро, будаваліся невялікія рачныя судны.

Герб Рэчыцы з Пагоняй, 1840-я гг.

На 1878 год у Рэчыцы дзеялі 3 царквы (1 мураваная), касьцёл і сынагога, працавалі павятовая і царкоўнапрыходзкая вучэльні, лякарня, аптэка. У 1886 годзе празь места прайшлі Палескія чыгункі. На 1904 год — 1414 жылых дамоў, у тым ліку 4 мураваныя, 70 газавых ліхтароў, 3 лякарні, аптэка. 25 і 26 красавіка 1910 году праз Рэчыцу перавозілі мошчы Эўфрасіньні Полацкай. У 1914 годзе працавала 8 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку запалкавая фабрыка «Дняпро» і 5 лесапільняў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Рэчыцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі. 20 лістапада 1917 году адбылося абвяшчэньне Ўкраінскай Народнай Рэспублікі з прэтэнзіяй у тым ліку на Рэчыцу, якая знаходзілася пад кантролем Нямецкай імпэрыі. 9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі УНР.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рэчыца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, дзеяў рэгістрацыйны пункт тавараў Беларускай цэнтральнай гандлёвай палаты[8]. Тэрыторыя Палесься ад Берасьця да Гомля стала прадметам перамоваў БНР і УНР[9]. Тым часам 15 чэрвеня 1918 году Рэчыцу зрабілі цэнтрам Палескай губэрні (з кастрычніка цэнтар перамясьціўся да Мазыра), прытым старастай (губэрнатарам) гетман Украінскай дзяржавы Павал Скарападзкі прызначыў былога галаву Рэчыцкай павятовай управы П. А. Патона. Ад 18 траўня тут дзеяла «варта Ўкраінскай Дзяржавы»[10].

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыца ўвайшла ў склад Беларускай ССР[11], аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 6—9 траўня 1920 году Палеская група польскага войска на пэўны час адбіла Рэчыцу ў бальшавікоў[12].

У 1926 годзе Рэчыцу вярнулі ў склад БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (з 1938 году ў Гомельскай вобласьці). 27 верасьня 1938 году Рэчыца атрымала афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. У Другую сусьветную вайну з 28 жніўня 1941 да 18 лістапада 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1964 годзе ў ваколіцах Рэчыцы знайшлі нафту, што паклала пачатак разьвіцьцю нафтаздабыўнай прамысловасьці ў Беларусі. У 1998 годзе тут здабылі 100-мільённую тону нафты.

 Кліматычныя зьвесткі для Рэчыцы 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 8 11 21 29 32 35 36 38,9 32 26 23 11
Сярэдняя t, °C −6,5 −5,7 −1,2 6,5 13,8 16,9 18,5 17,2 12,4 6,5 0,9 −3,9 6,3
Абсалютны мінімум t, °C −35 −35 −34 −14 −5 6 6 2 −4 −20 −32 −35
Норма ападкаў, мм 32 31 31 44 54 73 87 70 54 44 43 40 604
Крыніца: М. Ю. Калинин. Природные ресурсы Речицкого района: современное состояние. — Минск, 2007. ISBN 978-985-6474-69-2.

Рэчыца знаходзіцца на паўднёвым усходзе Беларусі. Клімат мерны кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура +6,3 °C (студзеня −6,5 °C, ліпеня +18,5 °C). Колькасьць ападкаў — 604 мм.[13]

Места разьмяшчаецца ў абалоне на правым беразе Дняпра. У межах паселішча рака робіць некалькі лукавінаў, мае шмат старыцаў[14].

Каля Рэчыцы існуе найбольшае ў Беларусі радовішча нафты. Места знаходзіцца на тэрыторыі, якая пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

  • XVII стагодзьдзе: 1601 год — 2 тыс. чал.[15]
  • XIX стагодзьдзе: 1825 год — 2440 чал.[16]; 1858 год — 4596 чал.; 1878 год — 6492 чал.; 1889 год — 7 тыс. чал.[17]; 1897 год — 9280 чал., у тым ліку 640 рамесьнікаў[18]; 1899 год[19] — 9332 чал. (4620 муж. і 4712 жан.), зь іх праваслаўных 37%, юдэяў 59%, іншай веры каля 4%; большасьць (89%) насельніцтва — мяшчане[20].
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 11 423 чал.[21]; 1939 год — 29,8 тыс. чал.[19]; 1973 год — 53,9 тыс. чал.; 1975 год — 57,1 тыс. чал.[22]; 1991 год — 69,4 тыс. чал.; 1999 год — 66,5 тыс. чал.[19]; 2000 год — 66,8 тыс. чал.[23]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 66,2 тыс. чал.[24]; 2005 год — 65 532 чал.; 2006 год — 65,3 тыс. чал.; 2008 год — 65,3 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 65,2 тыс. чал.; 2009 год — 64 731 чал.[25] (перапіс); 2016 год — 66 172 чал.[26]; 2017 год — 66 009 чал.[27]; 2018 год — 65 940 чал.[2]

У Рэчыцы працуюць сельскагаспадарчы тэхнікум, пэдагагічны каледж, ПТВ, 11 сярэдніх, 2 спартовыя і 2 музычныя, мастацкая школы, 3 спэцшколы, 26 дзіцячых дашкольных установаў.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць установы мескага тэрытарыяльнага мэдычнага аб’яднаньня.

Дзеюць дом творчасьці, дом культуры і палац культуры і тэхнікі «Нафтавік», 6 бібліятэк. У 1952 годзе адкрыўся краязнаўчы музэй, а ў 1998 годзе — выстаўная заля.

Выдаюцца газэты «Дняпровец» і «Тэлевід-інфа», працуе тэлерадыёкампанія «Тэлевід».

Па вайне Рэчыца разьвівалася паводле распрацаваных генэральных плянаў. Пабудовы пераважна 1— ці 2—3-павярховыя сядзібнага тыпу. Асноўная капітальная шматкватэрная забудова знаходзіцца ў цэнтры, цэнтральных кварталах і ў мікрараёнах. У наш час ствараецца адзіная сыстэма ляндшафтава-рэкрэацыйнай тэрыторыі ўздоўж рэчак Дняпро і Ведрыч.

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Калініна вуліца Аляксандраўская вуліца
Карла Маркса вуліца Міхайлаўская вуліца
Конева вуліца Кашарская вуліца рас. Казарменная улица
Луначарскага вуліца Андрэеўская вуліца
Мічурына вуліца Выганная вуліца
Пралетарская вуліца Шавецкая вуліца рас. Сапожницкая улица
Савецкая вуліца Прабойная вуліца Усьпенская вуліца (рас. Успенская улица)
Саборная вуліца (рас. Соборная улица)
Сыцько вуліца Вакзальная вуліца
Трыфанава вуліца Паштовая вуліца
Урыцкага вуліца Уладзімерская вуліца
Фрунзэ вуліца Фабрычна-заводзкая вуліца
Цэнтральная плошча Рынак пляц рас. Базарная площадь
Чапаева вуліца Сямёнаўская вуліца
Чырвонаармейская вуліца Салдацкая вуліца[28]

З урбананімічнай спадчыны Рэчыцы да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Набярэжная.

У Рэчыцы знаходзяцца заводы: вырабаў з мэталу, керамічна-трубны, гідралізна-дрожджавы, масла і сухога малака, вінаробны, піўзавод ААТ «Рэчыцапіва», а таксама прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, лёгкай прамысловасьці, меская суднавэрф.

Зьвесткі пра прамысловыя прадпрыемствы Рэчыцы[29]
  • Дзяржаўнай формы ўласнасьці:
    • РУП «Рэчыцкі мэтызны завод» — вытворчасьць мэтызнай прадукцыі і крапежных вырабаў
    • ААТ «Рэчыцадрэў» — вытворчасьць фанэры, ДСП, піламатэрыялаў і мэблі
    • ААТ «Рэчыцкі тэкстыль» — найбуйнейшы вытворца тэкстыльных вырабаў для дому ў Беларусі, шырокі асартымэнт якіх складаецца з ручнікоў, прасьцінаў, сурвэтак і халатаў махрыстых, абрусаў і ручнікоў вафлевых, камплектаў сталовых і дэкаратыўных, пакрывалаў і мэблева-дэкаратыўных тканінаў, пасьцельнай бялізны
    • ПУП «Рэчыцкая швацкая фабрыка» — унітарнае прадпрыемства ААТ «Камінтэрн» — швацкая вытворчасьць рытуальных вырабаў
    • ААТ «Рэчыцкі камбінат хлебапрадуктаў» — найбуйнейшае зернеперапрацоўчае прадпрыемства, лідэр у вытворчасьці камбікормаў
    • Філія «Рэчыцкі хлебазавод» — сучаснае высокамэханізаванае прадпрыемства. Асартымэнт прадукцыі налічвае больш за 50 найменьняў хлебабулачных і 40 найменьняў кандытарскіх вырабаў.
  • Абласной формы ўласнасьці:
    • Філія «Рэчыцкі вінаробны завод» — вытворчасьць пладовых і вінаградных вінаў
    • ПУП «Рэчыца малако» — перапрацоўка малака, вытворчасьць сыроў, адгрузка сыравіны на іншыя заводы, замежнаэканамічная дзейнасьць, аптовы гандаль, раздробны гандаль малочнымі прадуктамі. Уваходзіць у склад ААТ «Малочныя прадукты» м. Гомель.
    • ААТ «Речыцаабутак» — вытворчасьць і рамонт абутку
    • ААТ «Рэчыцкі завод „Тэрмапласт“» — вырабляе поліэтыленавыя трубы рознага дыямэтру d20-200mm і рознага прызначэньня, тавары прамысловага і народнага спажываньня

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзее Рэчыцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцах: «Рытм», ААТ «Рэчыцадрэў» і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Працуе санаторыя-прафілякторыя ААТ «Рэчыцадрэў»[30].

Помнік гісторыку і этнографу Мітрафану Доўнар-Запольскаму і помнік-капліца Эўфрасіньні Полацкай.

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Замак (XVI ст.)
  • Сынагога
  • Царква могілкавая
  • Царква Сьвятога Мікалая

Рэчыца мае 5 местаў-сяброў у некалькіх краінах[31].

Пералік местаў-сяброў Рэчыцы
  1. ^ Recyca. Wolfram|Alpha
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 322.
  4. ^ Егоров Ю. Градостроительство Белоруссии. — Москва, 1954.
  5. ^ М. А. Ткачоў. Рэчыца. // Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя / Рэд.: В. В. Гетаў і інш. — Мінск: БЭ, 1993. С. 553—554
  6. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 228.
  7. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 532.
  8. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  9. ^ Лебедзева В. Дыпламатычная місія БНР у перамовах з Украінай (1918 г.) // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr. 15.
  10. ^ Метлицька В. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296. (артыкул беларускамоўны)
  11. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  12. ^ Wyszczelski L. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 313.
  13. ^ Калинин М. Ю. Природные ресурсы Речицкого района: современное состояние. — Минск, 2007. С. 57.
  14. ^ Калинин М. Ю. Природные ресурсы Речицкого района: современное состояние. — Минск, 2007. С. 87.
  15. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 532—533.
  16. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 301.
  17. ^ Jelski A., Krzywicki J. Rzeczyca // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 133—137.
  18. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 302.
  19. ^ а б в Скрыпчанка Т. Рэчыца // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 179.
  20. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  21. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  22. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  23. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 37.
  24. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 300.
  25. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  26. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  27. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  28. ^ Смиловицкий Л. Еврейские адреса Речицы // Беларускае літаратуразнаўства. (Навукова-метадычны часопіс Белдзяржуніверсітэта) № 1, студзень-жнівень. — Мінск : БДУ, 2002. — С. 109—116.
  29. ^ Прамысловыя прадпрыемствы (рас.). Афіцыйны сайт РэчыцыПраверана 30 ліпеня 2011 г.
  30. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  31. ^ Месты-сябры Рэчыцы (рас.). Афіцыйны сайт РэчыцыПраверана 30 ліпеня 2011 г.
  32. ^ In memoriam: Уладзімір Шатон

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]