Ведрыч
Ведрыч | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Уюнішчаў |
Вусьце | Дняпро |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 68 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,5 м³/с |
Плошча басэйну | 1330 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,3 ‰ |
Ве́дрыч, Ведрач — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Каленкавіцкім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 68 км. Плошча вадазбору 1330 км². Выдатак вады ў вусьці 4,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Ўюнішчаў Каленкавіцкага раёну, упадае ў Дняпро каля вёскі Азершчыны Рэчыцкага раёну. Цячэ Гомельскім Палесьсем.
Даліна невыразная, шырыня 0,6—0,8 км. Абалона шырынёй 0,3—0,5 км, сухая, лугавая. Ад вытоку 49 км рэчышча каналізаваныя, шырыня ракі ў межань 6—8 м. У абалоне мэліярацыйныя каналы[1].
Экалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 ліпеня 2009 году ў рацэ, за два кілямэтры ад вёскі Ліскаў Рэчыцкага раёну, выявілі масавы мор рыбы. Прычынай стала наяўнасьць ядахімікатаў, якія патрапілі ў раку з палёў мясцовых сельгаспрадпрыемстваў, на якіх праводзілася хімічная праполка[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 90.
- ^ У Рэчыцкім раёне адбыўся мор рыбы (рас.), «БелаПАН», 6 ліпеня 2009 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.