Побалаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Побалаў
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рагачоўскі
Сельсавет: Побалаўскі
Насельніцтва: 668 (2004)
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 53°0′42″ пн. ш. 29°46′45″ у. д. / 53.01167° пн. ш. 29.77917° у. д. / 53.01167; 29.77917Каардынаты: 53°0′42″ пн. ш. 29°46′45″ у. д. / 53.01167° пн. ш. 29.77917° у. д. / 53.01167; 29.77917
Побалаў на мапе Беларусі
Побалаў
Побалаў
Побалаў

По́балаў, По́балава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Добасьне. Цэнтар сельсавету Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 668 чал. (2004). Знаходзіцца за 17 км на паўднёвы захад ад Рагачова, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Красны Бераг (на лініі Бабруйск — Жлобін). Палявая дарога злучае вёску з шашай Бабруйск — Гомель.

Побалаў — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Побалаў ўпамінаецца ў XVI ст., калі ён уваходзіў у склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. Пад 1567 паселішча значыцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1595 Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза выдаў прывілей на правядзеньне ў мястэчку кірмашоў, пацьверджаны каралём і вялікім князем Станіславам Аўгустам Панятоўскім у 1788.

Побалаў значыцца на мапе ВКЛ (1613). У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Зянковічаў, Варанецкіх, Жукоўскіх, Маліноўскіх. У сярэдзіне XVIII ст. існавала 2 вёскі: Стары Побалаў і Новы Побалаў (яна ж Узнага). У 1771 Галоўны Трыбунал разглядаў скаргу ўладальнікаў Побалава князёў Варанецкіх на дзеяньні Рагачоўскіх базылянаў, якія імкнуліся захапіць маёнтак Лісічкі. З 1792 у мястэчку дзейнічала Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (у 1887 збудавалі новы драўляны будынак).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Побалаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У Вайну 1812 году тут разьмяшчалася 17-я дывізія Напалеона.

На 1848 у Побалаве было 46 двароў, на 1859 — 36 двароў[2], празь мястэчка праходзіў тракт з Глуску ў Рагачоў, існавала паштовая станцыя. З 1866 дзейнічала народная вучэльня (разьмяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце, у 1898 для яе збудавалі асобны будынак). У студзені 1918 Побалаў занялі легіянэры Ю. Доўбар-Мусьніцкага.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Побалаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам сельсавету. На 1924 у вёсцы было 104 двары, працавалі вадзяны млын, шавецкая майстэрня, кузьня, сталярная майстэрня. На 2004 — 264 гаспадаркі. У 2000-я Побалаў атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Побалаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян складаецца з шчыльна забудаванай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі. Жылыя дамы драўляныя і цагляныя, сядзібнага тыпу. У 1986 тут збудавалі 50 цагляных, катэджавага тыпу, дамоў, у якіх разьмясьціліся перасяленцы зь месцаў, забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  3. ^ Jelski A. Pobołowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 344.
  4. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]