Журавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Журавічы
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рагачоўскі
Сельсавет: Журавіцкі
Тэлефонны код: +375 2339
Паштовы індэкс: 247266
Геаграфічныя каардынаты: 53°14′57″ пн. ш. 30°32′45″ у. д. / 53.24917° пн. ш. 30.54583° у. д. / 53.24917; 30.54583Каардынаты: 53°14′57″ пн. ш. 30°32′45″ у. д. / 53.24917° пн. ш. 30.54583° у. д. / 53.24917; 30.54583
Журавічы на мапе Беларусі
Журавічы
Журавічы
Журавічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Жура́вічы[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гутлянкі. Цэнтар сельсавету Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 1041 чал. (1994). Знаходзяцца за 55 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Рагачоў (лінія Магілёў — Жлобін); палявая дарога зьвязвае вёску з шашай Доўск — Прапойск.

Журавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўленыя археолягамі курганы жалезнага веку сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці. Упершыню Журавічы (пад назвай Жаравічы) упамінаюцца ў XV ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва. У тутэйшым касьцёле захоўваўся абраз Маці Божай, да якога ў 1651 прыязджаў кароль і вялікі князь Ян Казімер.

У 1720 у Журавічах збудавалі новы касьцёл, кансэкраваны ў 1766.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Журавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1799 маёнткам валодалі Дзерналовічы, пазьней Вішчынскія. У Вайну 1812 году каля Журавічаў адбыліся сутычкі паміж францускімі і расейскімі войскамі. Празь мястэчка праходзіла паштовая дарога з Кармы ў Новы Быхаў. На 1838 тут было 114 двароў.

На 1860 існавалі мястэчка Старыя Журавічы (185 двароў, касьцёл, царква, 2 юдэйскія малітоўныя школы) і вёска Новыя Журавічы (за 3 км ад мястэчка; 7 двароў). З 1872 працавала крупадзёрка, у фальварку сукнавальня (з 1880). На 1880 — 220 двароў, на 1896 — 356. У 1883 адкрылася аптэка. З 1884 дзейнічала народная вучэльня. На 1886 у мястэчку былі царква, касьцёл, сынагога, 3 юдэйскія малітоўныя дамы, 2 гарбарныя майстэрні, 54 крамы, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У 1892 і 1900 тут збудавалі 2 бровары. У 1894 адкрыліся школа (з 1911 пры ёй дзейнічала бібліятэка), лякарня і аптэка, у 1905 — народная вучэльня, станавая кватэра, у 1906 — пошта. З 1908 дзейнічала пазыкова-ашчадная каса. На 1914 працавалі 3 крупадзёркі, 2 ветракі, 2 гарбарныя майстэрні, 5 кузьняў. У 1914 пачалося будаваньне земскай лякарні, адкрылася вышэйшая пачатковая школа 2-й ступені.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Журавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У 1922 у Журавічах працавалі беларуская і юдэйская школы. З 1924 паселішча стала цэнтрам сельсавету. У 1930 тут працавалі 3 кузьні, шавецкая, кравецкая і торфаздабыўная арцелі, нафтавы млын, вятрак, 4 крупадзёркі, ваўначоска і сукнавальня. 27 верасьня 1938 статус Журавічаў панізілі да вёскі. У 1924—1931 і 1935—1956 яны былі цэнтрам раену. На 1940 — 434 двары. У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 25 лістапада 1943 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. На 1994 — 404 двары, на 2004 — 361 гаспадарка. У 2000-я Журавічы атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1826 — 1066 чал.; 1860 — 1203 чал. у мястэчку Журавічах і 47 чал. у вёсцы Новых Журавічах; 1886 — 2179 чал., у тым ліку 551 праваслаўны, 10 каталікоў, 1618 юдэяў[2]
  • XX стагодзьдзе: 1905 — 3200 чал.[3]; 1940 — 1646 чал.; 1959 — 1627 чал.; 1994 — 1041 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 — 992 чал.[5]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Журавічах працуюць школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, аптэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян складаецца з 7 трохі выгнутых вуліцаў шыротнай арыентацыі, якія перасякаюцца мэрыдыянальнымі вуліцамі. Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знаходзяцца за 4 км на паўночны захад ад Новых Журавічаў і шашы Р43.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь лютага 1986 у Журавіцкім доме культуры дзейнічае музэй беларускага драматурга Андрэя Макаёнка.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл (1720)
  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Прарока Ільлі (XIX ст.)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Krzywicki J. Żurawicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 859.
  3. ^ Васькова А. Журавічы // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 376.
  4. ^ Васькова А. Журавічы // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 375.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Журавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў