Зашчоб’еўскі сельсавет (Рэчыцкі раён)
Выгляд
Зашчо́б’еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Зашчоб’е.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораны 26 верасьня 2006 году рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў з цэнтрам у вёсцы Зашчоб’е, у склад сельсавету ўвайшлі вёскі Глінная Слабада, Зашчоб’е і Маканавічы, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаваньні Васілевіцкага гарадзкога савету[1].
28 кастрычніка 2014 году рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў у склад сельсавету ўвайшлі вёскі Ведрыч, Закрашынскі Мох і Расьсьвет, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаваньні Васілевіцкага гарадзкога савету[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 (рас.)
- ^ Об изменении границ городского поселка Заречье и Защебьевского сельсовета Речицкого района Гомельской области (рас.) / Решение Гомельского областного совета депутатов от 28.10.2014 г. № 38