Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Рэчыца)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Места Рэчыца
Каардынаты 52°22′12.67″ пн. ш. 30°23′27.41″ у. д. / 52.3701861° пн. ш. 30.3909472° у. д. / 52.3701861; 30.3909472Каардынаты: 52°22′12.67″ пн. ш. 30°23′27.41″ у. д. / 52.3701861° пн. ш. 30.3909472° у. д. / 52.3701861; 30.3909472
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Рэчыцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Андрэеўскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Праект касьцёла, 1861 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1634 годзе ваявода менскі Аляксандар Слушка фундаваў у Рэчыцы драўляны касьцёл і заснаваў кляштар дамініканаў. Пры кляштары існавала бібліятэка, у якой налічвалася 270 кніг, відаць, таксама дзеяла школа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Рэчыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. У 1862 годзе па пажары, які зьнішчыў стары драўляны касьцёл, пачалося будаваньне новага мураванага (паводле праекту 1861 году), якое спынілася з прычыны здушэньня нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.

У 1901 годзе пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла, кансэкрацыя якога адбылася 1 чэрвеня 1903 году.

У 1932 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога ў розны час выкарыстоўвалі як склад, музэй, піўны бар.

У 1992 годзе адрадзілася каталіцкая парафія ў Рэчыцы. У 1999 годзе па доўгім змаганьні зь мясцовымі ўладамі, прызначанымі рэжымам Лукашэнкі, каталікі дамагліся вяртаньня будынка касьцёла. Пачалося яго аднаўленьне.

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка пад 2-схільным дахам. Фасады па тарцах закрываюцца зубчатымі шчыпцамі, апярэзваюцца аркатурным фрызам. Да галоўнага фасаду далучаецца 3-ярусная (васьмярык на двух чацьверыках) вежа-званіца, завершаная шатром-шпілем і ўмацаваная кутнімі 3-яруснымі контрфорсамі. Да бакавых граняў вежы далучаюцца высокія гранёныя эркеры лесьвічных клетак. Галоўны ўваход вылучаецца глыбінным пэрспэктыўным парталам зь вімпэргам; над ім — стральчатае акно-біфорыюм, што асьвятляе хоры. Такія ж вокны і контрфорсы-пілёны ў прасьценках на бакавых фасадах.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Луначарскага
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 322.
  • Васькоў У. Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны: Гісторыя Гомельскага дэканата. — Менск, 2011. ISBN 978-985-6825-62-0.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]