Антонаўка (Добрускі раён)
Антонаўка лац. Antonaŭka | |
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Добрускі |
Сельсавет: | Насовіцкі |
Насельніцтва: | 369 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2333 |
Паштовы індэкс: | 247073 |
СААТА: | 3212856001 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°14′42″ пн. ш. 31°14′8″ у. д. / 52.245° пн. ш. 31.23556° у. д.Каардынаты: 52°14′42″ пн. ш. 31°14′8″ у. д. / 52.245° пн. ш. 31.23556° у. д. |
± Антонаўка |
Анто́наўка[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Прудоўцы. Уваходзіць у склад Насовіцкага сельсавету Добрускага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 369 чалавек[1]. Знаходзіцца за 17 км ад Добрушу, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Зябраўка; на аўтамабільнай дарозе Церахоўка — Клімаўка.
Антонаўка — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Антонаўка (пад назвай Антонавічы) упамінаецца ў XVI ст. як сяло Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.
У 1640-х паселішча значыцца ў інвэнтары Гомельскага староства, паводле якога тут было 4 дымы, 1 службу, 5 валоў і 4 кані. Таксама ўпамінаецца ў інвэнтары 1752 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Антонаўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні. На мяжы XVIII—XIX стагодзьдзяў у мястэчку было 40 двароў (10 юдэйскіх), 5 крамаў, 4 кірмашы[3]. На 1816 год у Антонаўцы было 126 двароў, на 1858 год — 171, на 1886 год — 222. З 1819 году дзеяла царква. У 1830 годзе пачаў працаваць бровар.
На 1860 год у Антонаўцы існавалі царква, 2 ветракі, вінакурня і бровар. У 1880 годзе працаваў хлебазапасны магазын. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 324 двары, царква, школа граматы, хлебазапасны магазын. На 1908 год — 368 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Антонаўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі[4].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Антонаўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Антонаўку вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год тут было 522 двары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1798 год — 452 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1816 год — 489 чал.; 1834 год — 918 чал.; 1860 год — 660 чал.[5]; 1886 год — 1221 чал.; 1897 год — 1860 чал.
- XX стагодзьдзе: 1926 год — 2383 чал.; 1959 год — 1167 чал.; 1999 год — 478 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 464 чал.[6]; 2009 год — 369 чал.[1] (перапіс)
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Антонаўцы працуюць фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян Антонаўкі — амаль простая вуліца, да якой далучаецца кароткая простая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі. У 1987—1992 гадох будаваліся цагляныя дамы на 100 радзінаў, у якія перасялілі жыхароў з забруджаных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фальварак (XIX ст.)
- Капліца Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVII ст.; рымска-каталіцкая)
- Царква (1819)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Перапіс 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 143.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 168.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 44.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
|