Гарадзец (Гомельская вобласьць)
Гарадзец лац. Haradziec | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Рагачоўскі |
Сельсавет: | Гарадзецкі |
Насельніцтва: | 793 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Паштовы індэкс: | 247276 |
СААТА: | 3247812031 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′21″ пн. ш. 30°20′40″ у. д. / 52.9725° пн. ш. 30.34444° у. д.Каардынаты: 52°58′21″ пн. ш. 30°20′40″ у. д. / 52.9725° пн. ш. 30.34444° у. д. |
± Гарадзец |
Гарадзе́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ржаўцы. Цэнтар сельсавету Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 793 чалавекі. Знаходзіцца 28 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Рагачова (лінія Магілёў — Жлобін); на аўтамабільная дарозе Хімы — Гадзілавічы.
Гарадзец — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Гарадзец упамінаецца ў XVIII стагодзьдзі як вёска Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.
У 1760 годзе тут збудавалі драўляную царкву, а ў 1838 годзе — драўляную званіцу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Гарадзец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рагачоўскім павеце[2] Магілёўскай губэрні. У Вайну 1812 году каля мястэчка адбыліся сутычкі паміж францускімі і расейскімі войскамі. На 1816 год тут было 24 двары, на 1838 год — 106 двароў. Гарадзец знаходзіўся ў валоданьні Зянковічаў. У 1858 годзе мястэчкам валодалі Акінчыцы, у 1860 годзе — Багдановічы, Драбышэўскія і Акінчыцы, пазьней Дашкевічы, Судзілоўскія.
На 1884 год у Гарадцы было 66 двароў, драўляная Прачысьценская царква, юдэйскі малітоўны дом, школа, 18 крамаў, хлебазапасны магазын. Паводле вынікаў перапісу 1897 год — 183 двары, 2 ветракі, 2 крупарушкі, пошта, вінная крама, штогод 9 траўня і 15 жніўня праводзіліся кірмашы.
У сьнежні 1917 году Гарадзец заняў корпус Ю. Доўбар-Мусьніцкага, пазьней бальшавікі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзец абвяшчазся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 23 сьнежня 1920 году запрацавала тутэйшая электрастанцыя. З 1920 году дзеяў вэтэрынарны пункт. У 1924 годзе Гарадзец вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. У 1929 годзе ў вёсцы працавалі нафтавы млын, торфаздабыўная арцель, кузьня, кравецкая і шавецкая майстэрні.
На 1940 год у Гарадцы было 379 двароў, на 1970 год — 331, на 1993 год — 502, на 1996 год — 471, на 2004 год — 384. У 2000-я гады Гарадзец атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 524 чал.; 1880 год — 820 чал., зь іх 615 праваслаўных і 205 юдэяў[3]; 1884 год — 484 чал.; 1897 год — 1306 чал.
- XX стагодзьдзе: 1940 год — 1319 чал.; 1959 год — 1149 чал.; 1970 год — 1046 чал.; 1993 год — 1194 чал.[4]; 1996 год — 1145 чал.[5]; 1999 год — 1087 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1056 чал.[6]; 2010 год — 793 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Гарадцы працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян Гарадцу складаецца зь дзьвюх падзеленых ракой частак: паўночнай (да 2 простых, паралельных вуліцаў мэрыдыянальнай арыентацыі з усходу далучаецца кароткая; усе 3 вуліцы на поўдні злучаюцца простай шыротной вуліцай, на поўдзень ад якой разьмяшчаецца кароткая вуліца) і паўднёвай (да амаль простай мэрыдыянальнай вуліцы далучаюцца на поўначы простая вуліца з шыратнай арыентацыяй, з усходу — 2 кароткія і з захаду — 3 амаль мэрыдыянальнай арыентацыі і злучаныя паміж сабой завулкамі кароткія вуліцы). Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее Гарадзецкі краязнаўчы музэй (у будынку школы).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Прачыстай Багародзіцы (1869)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікалай Сьлюнькоў (нар. 1929) — савецкі партыйны дзяяч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 264.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 151.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 578.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 471.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 39.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900.
|