Валеры Лемеш
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лемеш.
Валеры Лемеш | |
Дата нараджэньня | 11 сьнежня 1938 (86 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Рэчыца, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Месца вучобы | Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1960) |
Занятак | навуковец, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | вэтэрынарыя |
Месца працы | Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны (з 1990-га) |
Вядомы як | Распрацоўнік спосабу вызначэньня распаўсюду лейкозу буйной рагатай жывёлы |
Навуковая ступень | доктар вэтэрынарных навук[d] (1987) |
Узнагароды | |
Вале́ры Мітрафа́навіч Ле́меш (1938, Рэчыца, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі навуковец-вэтэрынар.
Доктар вэтэрынарных навук (1987), прафэсар (1995), сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003) і ляўрэат ордэну Пашаны (2012). Аўтар звыш 250 навуковых працаў, у тым ліку 4 манаграфіяў і 2 пасьведчаньняў на вынаходзтва. Распрацаваў эпізааталягічны аналіз для вызначэньня шляху распаўсюду лейкозу сярод жывёлаў[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1960 годзе скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут. У 1964 годзе ўладкаваўся ў Беларускі навукова-дасьледчы вэтэрынарны інстытут (БНДВІ) у пасёлку Кунцаўшчына Менскага раёну. У 1973—1988 гадах быў загаднікам аддзелу БНДВІ. У 1990 годзе стаў загаднікам катэдры Віцебскай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны. У 1992 годзе выдаў па-беларуску «Тлумачальны слоўнік-даведнік па вэтэрынарыі і заатэхніі». У 1994 годзе стаў сябрам-карэспандэнтам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь[2].
Дасьледаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар ідэі выкарыстаньня імунагенэтычнага спосабу папярэджаньня лейкозу пры адборы жывёлы. Вызначыў генэтычныя маркеры на схільнасьць жывёлы да лейкозу. Распрацаваў санітарныя крытэры для малака і мяса жывёлаў з радыяактыўна забруджаных земляў. Дасьледаваў бясьпечнасьць жывёльных вырабаў пры выкарыстаньні лекаў і харчовых дадаткаў у корме, пры заразных хваробах і парушэньні абмену рэчываў у жывёлаў[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 11 сьнежня 2013. — № 233 (27598). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Лемеш Валеры // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 9. — С. 198. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9
- ^ Лемеш Валеры Мітрафанавіч (сябры-карэспандэнты) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2020 г. Праверана 4 лістапада 2020 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 11 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Дактары вэтэрынарных навук
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
- Выпускнікі віцебскіх ВНУ
- Беларускія вэтэрынары
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны
- Сябры-карэспандэнты Акадэміі навук Беларусі