Казімер (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Герб Казімеру, 1643
Жыгімонт Казімер Ваза

Казімер (таксама Казімеж, Казімір) — колішні горад, існаваў (16431655) у Бабруйскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. Знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага Краснаўскага сельсавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Цяпер на месцы былога Казімеру знаходзіцца вёска Каралёва Слабада 2.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмяшчаўся на правым, высокім беразе ракі Бярэзіна, на тракце з Бабруйску ў Горваль (вёска і замак ля вусьця Бярэзіны, у Рэчыцкім павеце).

Быў утвораны з паселішча Слабада, якое ў 1643 годзе набыло магдэбурскае права паводле прывілею Цэцыліі Рэнаты Габсбург, каралевы Рэчы Паспалітай і ўладальніцы Бабруйскага староства. Названы, верагодна, у гонар сына каралевы — Жыгімонта Казімера Вазы (16401647). Ужываліся таксама назвы Казімераўская Слабада, Каралеўская Слабада. Разбураны казакамі Івана Залатарэнкі падчас вайны Маскоўскае дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667). Пасьля разбурэньня горад ня быў адноўлены, на яго месцы ўтварылася вёска Каралеўская (часам Казімераўская) Слабада (Каралева Слабада), якая пазьней была ўласнасьцю Прушаноўскіх.

Адкрыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісьмовыя зьвесткі выявіў і апублікаваў , і вёў тут археалягічныя раскопкі з 2006 па 2012 год доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін (Менск).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • РАССАДЗІН, С. Я.; МІХАЛЬЧАНКА, А. М. Гарадскі пасёлак Парычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці / С. Я. РАССАДЗІН, А. М. МІХАЛЬЧАНКА // Гербы и сьцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн., 2005.
  • КАВАЛЕНКА, А. У. Дзве экспедыцыі // Светлагорскія навіны. 2006. № 109. С. 3.
  • ЕРМАКОЎ М. Былое існаванне горада Казіміра набывае рэальнасць // Белорусская нива. 2006. 5 октября.
  • МІХАЛЕНКА, І. Сумна тут не будзе! // Светлагорскія навіны. 2009. 20 жніўня. (Аб археалагічных раскопках у Каралевай Слабадзе-2.)
  • РАМАНЦОЎ В. На Светлогорщине найден старинный город // Ранак-плюс. 2006. № 34. (23.08.2006.) (рас.)
  • РАМАНЦОЎ В. Казимир: возвращение затерянного города // Ранак-плюс. 2006. № 35. (31.08.2006.) (рас.)
  • РАМАНЦОЎ В. Город Казимир найден! // Ранак-плюс. 2006. № 36. (07.09.2006.) (рас.)
  • РАМАНЦОЎ В. Януш Радзівіл быў у Казіміры // Ранак-плюс. 2008. № 26.
  • УСЦІНАЎ Р. Хто шукае – той заўжды знойдзе // Ранак-плюс: светлагорская газета. 2009. № 34. С. 5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2006[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2007[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2008[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2009[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]