Перайсьці да зьместу

Бэлц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэлц
рум. Bălți
Населены пункт
Сьцяг Герб
Гімн Orașul meu[d]
Краіна Малдова
Першыя згадкі 4 кастрычніка 1620[1][2][3][…]
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Bălți[d] Aleksandr Petkov[d]
Выканаўчая ўлада Mayor of Bălți[d]
Заканадаўчы орган Q114640735?
Геаграфія
Плошча
  • 41,43 км²
Вышыня НУМ 102 м
Часавы пас UTC+2 і UTC+03:00
Каардынаты 47°46′ пн. ш. 27°55′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова румынская мова[5][6]
Этнахаронімы bălțeni, бельчане, bălțean, bălțeancă, بَلْتِيٌّ і بَلْتِيَّةٌ
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 231 і 331
Паштовы індэкс MD-3100
Сайт balti.md (рум.) (рас.) (анг.)
Бэлц на мапе Малдовы
Бэлц
Бэлц
Бэлц

Бэ́лц, таксама Бéльцы (па-румынску: Bălți) — горад на рацэ Рэўт, места на поўначы Малдовы, ейны палітычны, эканамічны, культурны і адукацыйны цэнтар. Колькасьць насельніцтва каля 127 600 чалавек (2004), што складае трэці паказчык у краіны пасьля Кішынёва і Тыраспалю.

Муніцыпалітэт Бельцы зьяўляецца найважнейшым транспартным вузлом (дзьве чыгуначныя станцыі (Бельцы-Слабадзея, Бельцы-Ораш), аэрапорт, аўтавакзал, а таксама прамысловы раён, культурны і дзелавы цэнтар, які часта называюць «паўночнай сталіцай» Малдовы.

Назва паходзіць ад румынскага слова «bălț», што азначае «балота, лужыны». Мяркуюць, што горад атрымаў сваю назву таму, што знаходзіцца сярод балот і тваністых азёр.

Горад разьмешчаны на поўначы Малдовы, абапал ракі Рэўт. Большая частка горада ляжыць вакол балота ў цэнтры Бельцаў. Жылыя раёны горада акружаны Бельцкім стэпам. Праз горад працякаюць рэкі Капачанка і Флэміндэ (басейн ракі Рэўт). На тэрыторыі ёсьць штучныя сажалкі: Камсамольская, Гарадзкая, Цагляная. Плошча горада складае 41,42 км², з прыгарадамі - 78 км².

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]