Перайсьці да зьместу

Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (Рэчыца)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Усьпенскі сабор
Усьпенскі сабор
Краіна Беларусь
Места Рэчыца
Каардынаты 52°22′18.95″ пн. ш. 30°23′19.21″ у. д. / 52.3719306° пн. ш. 30.3886694° у. д. / 52.3719306; 30.3886694Каардынаты: 52°22′18.95″ пн. ш. 30°23′19.21″ у. д. / 52.3719306° пн. ш. 30.3886694° у. д. / 52.3719306; 30.3886694
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Гомельская япархія 
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d] і клясыцызм
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква саборная Ўсьпеньня Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Рэчыцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму, які набыў выгляд мураўёўкі ў выніку аднаўленьня ў 2-й палове XIX ст.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Рэчыцы пачалі будаваць у 1842 годзе паводле праекту 1835 году. У 1843 годзе разбурылася царкоўная званіца, якая пашкодзіла будоўлю. Аднаўленьне будынка пачалося толькі 1864 годзе, а асьвяцілі царкву 11 чэрвеня 1872 году.

У 1934 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой перарабілі пад Дом культуры. У 1997 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1999—2006 гадох праводзілася аднаўленьне царквы.

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму, які набыў рысы эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У аснове аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) малітоўная заля, накрытая шатром з купалам-цыбулінай і слыхавымі вокнамі. З франтальнага боку далучаецца прастакутная ў пляне званіца, таксама з шатром і купалам-цыбулінай, з тыльнага — паўкруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі. Фасады падзяляюцца гарызантальна аркавымі аконнымі і дзьвярнымі праёмамі з броўкамі, вэртыкальна — здвоенымі кутнімі пілястрамі, а такссама апярэзваюцца складанапрафіляваным карнізам і аркатурным фрызам[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Прачыстай Багародзіцы або Прачысьценская царква
  2. ^ Цяпершні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 31
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]