Чыркавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Чыркавічы
трансьліт. Čyrkavičy
Чыркавічы
Першыя згадкі: 1560
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Шацілавіцкі
Сельсавет: Чыркавіцкі
Вышыня: 124 м н. у. м.
Насельніцтва: 1158 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2342
Паштовы індэкс: 247410
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°39′38″ пн. ш. 29°38′57″ у. д. / 52.66056° пн. ш. 29.64917° у. д. / 52.66056; 29.64917Каардынаты: 52°39′38″ пн. ш. 29°38′57″ у. д. / 52.66056° пн. ш. 29.64917° у. д. / 52.66056; 29.64917
Чыркавічы на мапе Беларусі ±
Чыркавічы
Чыркавічы
Чыркавічы
Чыркавічы
Чыркавічы
Чыркавічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Чы́ркавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Чырцы. Цэнтар сельсавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1158 чалавек. Знаходзяцца за 7 км на паўночны захад ад Шацілавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Сьветлагорск-на-Бярэзіне (лінія Жлобін — Каленкавічы); на аўтамабільнай дарозе Шацілавічы — Парычы.

Чыркавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Чыркавічы датуецца 1560. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) яны ўвайшлі ў склад Рэчыцкага павету[2] Менскага ваяводзтва.

Паводле інвэнтару Бабруйскага староства за 1639 у Чыркавичах было 26 дымоў, зь якіх 15 заселеныя, і 40 валокаў землі, зь якіх 25 пустыя.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чыркавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У 1840 на сродкі П. Пушчына замест струхлелага ў мястэчку збудавалі новы драўляны будынак царквы Сьвятых Пятра і Паўла (у яе архіве захоўваліся мэтрычныя кнігі і прыходзкія сьпісы ад 1799).

На 1885 у Чыркавічах было 92 двары, дзейнічалі 2 царквы, працавала школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 149 двароў, хлебазапасны магазын, карчма. На 1908 — 165 двароў, фэльчарскі пункт; на 1917 год — 208 двароў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чыркавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Парыцкага раёну Бабруйскай акругі (вобласьці). У 1930 у вёсцы працавалі кузьня. На 1925 тут было 220 двароў, на 2004 год — 434 гаспадаркі. У 2000-я Чыркавічы атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 611 чал.; 1897 год — 858 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 999 чал.; 1917 год — 1194 чал.; 1959 год — 883 чал.; 1999 год — 1071 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1101 чал.[3]; 2010 год — 1158 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Чыркавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян складаецца з простай шыротнай вуліцы, да цэнтру якой з поўдня далучаецца завулак; на ўсходзе яе перасякае кароткая вуліца. На поўначы, паралельна да галоўнай разьмяшчаецца кароткая простая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII стагодзьдзе; Сьвяты Пасад)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 306
  2. ^ Jelski A. Czyrkowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 884.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Чыркавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў