Павал Сітко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Павал Сітко
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сьнежня 1985 (33 гады)
Рэчыца, БССР
Рост 184 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006
2006—2009
2009—2013
2014—2015
2015
2016—2017
Ведрыч-97
Віцебск
Шахцёр Салігорск
Гомель
Славія Мазыр
Гомель
39 (5)
65 (9)
125 (30)
42 (8)
9 (3)
38 (8)
Зборныя
2008—2013 Беларусь 15 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 лістапада 2017.

Павал Сітко (нарадзіўся 17 сьнежня 1985 году, Рэчыца, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2008—2013 гадах правёў 15 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі, забіў у іх 2 мячы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павал зьяўляецца выхаванцам рэчыцкага футболу. Выступы ў прафэсійным футболе пачаў за клюб з роднага гораду «Ведрыч-97», за які правёў два сэзоны ў першай лізе. У 2006 годзе перайшоў у склад віцебскага «Лякаматыва», які пазьней зьмяніў назву на «Віцебск». Дзякуючы выдатнай гульні ў клюбе быў запрыкмечаны галоўным трэнэрам зборнай Беларусі Бэрндам Штанге й запрошаны ў склад зборнай. Напачатку 2009 году паслугамі Паўла зацікавіўся днепрапятроўскі «Дняпро», аднак у выніку застаўся ў віцебскім клюбе[1]. У жніўні таго ж году пасьля прагляду ў польскім клюбе «Арка» Павал заключыў пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[2]. У жніўні 2011 году Павал быў запрошаны на прагляд у маскоўскае «Дынама»[3]. Да пачатку сэзону 2013 году Павал меў заклікі ад клюбаў з Ізраілю й Польшчы, аднак у канчатковым рахунку вырашыў падоўжыць дзейны кантракт з «гарнякамі»[4]. Пачатак сэзону чэмпіянату Беларусі 2013 году выдаўся для Паўла найлепшым адрэззкам у кар’еры[5], Сітко ў 11 сустрэчах спаборніцтва забіў 7 мячоў, ачоліўшы такім чынам сьпіс найлепшых бамбардзіраў[6], пасьля чаго зноўку атрымаў выклік у нацыянальную зборную краіны. Паводле словаў Паўла клюб мае намер у эўракубкавым сэзоне 2013—2014 гадоў дайсьці да групавой стадыі Лігі Эўропы. У сьнежні 2013 году перайшоў у «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на два гады[7]. У ліпені 2015 году кантракт з «Гомелем» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[8]. У жніўні 2015 году падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[9]. У студзені 2016 году вярнуўся ў «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на адзін год[10]. Пакінуў «Гомель» пасьля сэзону 2017 году[11].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 27 траўня 2008 году ў выязным таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны, выйшаўшы на замену ў другім тайме, матч скончыўся ўнічыю зь лікам 2:2. 15 кастрычніка 2008 году забіў свой першы гол за зборную ў матчы супраць каманды Ангельшчыны ў Менску ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2010 году, аднак гульня скончылася паразай беларускіх гульцоў зь лікам 1:3[12].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2010, 2012, 2013
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2013

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Вышэйшая ліга 12 4
Славія Мазыр 9 3
Гомель 2016 Першая ліга 19 7
2017 Вышэйшая ліга 19 1

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты. Павал мае роднага брата Івана, які раней таксама зьяўляўся футбалістам і гуляў за менскі МТЗ-РІПА, аднак пасьля расфармаваньня клюбу скончыў кар’еру і пачаў працаваць нафтавіком[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Футбол. Владимир Бессонов: мы отказались от услуг Ситко, потому что у нас есть ребята не слабее. «Прессбол»
  2. ^ Футбол. Павел Ситко перешел из «Витебска» в «Шахтер». «Прессбол»
  3. ^ Футбол. Павел Ситко отправился на просмотр в московское «Динамо». «Прессбол»
  4. ^ Павел Ситко: еще не пришло время уезжать. «Прессбол»
  5. ^ «Ничего особенного не ем». goals.by
  6. ^ Футбол. Павел Ситко забил 7-й мяч в чемпионате Беларуси и упрочил лидерство среди бомбардиров. «Прессбол»
  7. ^ «Гомель» заключил двухлетние контракты с Павлом Ситко и Николаем Романюком(рас.)
  8. ^ Павел Ситко и Алексей Гаврилович расстались с «Гомелем»(рас.)
  9. ^ Тур 17. Анонс. «Гомелю» грозит снятие очков(рас.)
  10. ^ Павел Ситко подписал однолетний контракт с «Гомелем»(рас.)
  11. ^ Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули «Гомель»(рас.)
  12. ^ Все игроки. Павел Ситко. footbel.net
  13. ^ Павел Ситко: «Брат сейчас работает нефтяником. Тяжело у него сложилось с футбольной карьерой». goals.by

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]