Дукшты: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: zh:杜克什塔斯
Rubinbot (гутаркі | унёсак)
д r2.5.4) (робат дадаў: lv:Dūkšta
Радок 92: Радок 92:
[[en:Dūkštas]]
[[en:Dūkštas]]
[[id:Dūkštas]]
[[id:Dūkštas]]
[[lv:Dūkšta]]
[[lt:Dūkštas]]
[[lt:Dūkštas]]
[[pms:Dūkštas]]
[[pms:Dūkštas]]

Вэрсія ад 14:00, 13 студзеня 2013

Дукшты
Dūkštas
Касьцёл Сьв. Станіслава Косткі
Касьцёл Сьв. Станіслава Косткі
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Насельніцтва: 932 (2009)
Паштовы індэкс: LT-30042
Геаграфічныя каардынаты: 55°31′20″ пн. ш. 26°19′10″ у. д. / 55.52222° пн. ш. 26.31944° у. д. / 55.52222; 26.31944Каардынаты: 55°31′20″ пн. ш. 26°19′10″ у. д. / 55.52222° пн. ш. 26.31944° у. д. / 55.52222; 26.31944
Дукшты на мапе Летувы
Дукшты
Дукшты
Дукшты
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Дукшты (па-летувіску: Dūkštas) — места ў Летуве, непадалёк ад возера Дукшты. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Уцянскага павету. Насельніцтва 932 чал. (2009). Знаходзяцца за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Дзьвінск. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагіню, Езяросы.

Дукшты — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны.

Гісторыя

Упершыню Дукшты згадваюца ў XVI ст. як уладаньне Гедройцаў у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1573 мясьціна перайшла да Рудамінаў-Дусяцкіх.

У 1647 Дарота з Гедройцаў фундавала ў Дукштах каталіцкую капліцу. У 1772 манахі-піяры збудавалі тут касьцёл, неўзабаве пераўтвораны на парафіяльны.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дукшты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. У 1813 мясьціна перайшла да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Пецярбург — Варшава. У 1901 маёнтак перайшоў да Занаў.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Дукшты апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Дукшты апынуліся ў складзе Летувы, дзе 28 сьнежня 1956 атрымалі статус места.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

Палац Бяганскіх

Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі (1936)
  • Сядзіба Бяганскіх (1820)
  • Царква Прасьвятой Тройцы (1871)

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ Dukszty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 213.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Дукштысховішча мультымэдыйных матэрыялаў