Дасьледаваньне
Дасьле́даваньне ў шырокім сэнсе — пошук новых ведаў ці сыстэматычнае расьсьледаваньне з мэтай установы фактаў. Больш дакладна дасьледаваньне — навуковы мэтад (працэс) вывучэньня чагосьці.
Навуковае дасьледаваньне, якое заснавана на ўжываньні навуковага мэтаду, падае навуковую інфармацыю й тэорыі для тлумачэньня прыроды і ўласьцівасьцяў навакольнага сьвету. Такое дасьледаваньне можа мець практычнае ўжываньне. Навуковыя дасьледаваньні могуць фінансавацца дзяржавай, некамэрцыйнымі арганізацыямі, камэрцыйнымі кампаніямі й прыватнымі асобамі. Навуковыя дасьледаваньні могуць быць клясыфікаваны згодна зь іхным акадэмічным і прыкладным характарам. Асноўная мэта прыкладных дасьледаваньняў (у адрозьненьне ад фундамэнтальных дасьледаваньняў) — выяўленьне, інтэрпрэтацыя й разьвіцьцё мэтадаў і сыстэм па паляпшэньні чалавечых ведаў у розных галінах чалавечых ведаў.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы (27 кастрычніка 2024).
|
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |